Геаграфія Марока

Геаграфічнае становішча правіць

Агульная плошча краіны 446 550 кв.км. Па гэтым паказчыку Марока займае 57-е месца ў свеце. У 1975 Марока акупавала Заходнюю Сахару і разам з ёю плошча краіны павялічылася да 710 тыс.кв.км. (40-е месца)

Абмываецца на поўначы водамі Міжземнага мора і на захадзе — Атлантычнага акіяна. Гібралтарскі праліў аддзяляе Марока ад Еўропы. На ўсходзе і паўднёвым усходзе мяжуе з Алжырам, на поўдні — з Заходняй Сахарай. Паўднёва-ўсходняя мяжа ў пустыні Сахара дакладна не вызначана. На паўночным узбярэжжы Марока размешчаны іспанскія эксклавы Сеўта і Мелілья (Суверэнныя тэрыторыі Іспаніі).

Агульная працягласць сухапутных меж — 2 018 км. У тым ліку з такімі краінамі як: Алжыр — 1 559 км, Заходняя Сахара (акупавана Марока) — 443 км, Іспанія (Сеўта) — 6,3 км, Іспанія (Мелілья) — 9,6 км. Берагавая лінія краіны : 1 835 км.

Час правіць

Тэрыторыя Марока размяшчаецца ў часавым поясе пад назвай Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC) з пераводам штогод часавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 на 1 гадзіна наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 на 1 гадзіна назад (Заходнееўрапейскі летні час (UTC+1)).

Прырода правіць

Рэльеф правіць

Большая часта Марока належыць да абласцей складкаватасці: маладая альпійская на поўначы і больш старая, герцынская, у цэнтральнай частцы. Таму Марока — пераважна горная краіна. Марока падзяляецца на чатыры фізіка-геаграфічных рэгіёны: Эр-Рыф, ці горны раён, які ляжыць паралельна міжземнаморскаму ўзбярэжжу; Атласкія горы, якія працягнуліся праз краіну з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад Атлантычнага акіяна да Эр-Рыфа, ад якога іх аддзяляе ўпадзіна Таза; рэгіён шырокіх прыбярэжных раўнін атлантычнага ўзбярэжжа; даліны, якія ляжаць на поўдзень ад гор Атласа і пераходзяць ў пустыню Сахара. Найвышэйшы пункт краіны — гара Джэбель-Тубкаль (4165 м) — знаходзіцца ў хрыбце Высокі Атлас. Эр-Рыф падымаецца да (2440 м) над узроўнем мора, Себха-Тах — самае нізка размешчанае месца ў Марока — 55 метраў ніжэй узроўня мора.

Клімат правіць

Клімат пры перамяшчэнні па тэрыторыі Марока некалькі змяняецца.

На міжземнаморскім узбярэжжы краіны клімат мяккі, субтрапічны. Сярэдняя тэмпература тут улетку складае каля +24-28 З (часам дасягаючы +30-35 З), а ўзімку +10-12 С. Пры руху на поўдзень клімат становіцца трапічным, больш кантынентальным, з гарачым (да +37 З) летам і халаднаватай (да + 5 З) зімой. Сутачны перапад тэмператур можа дасягаць 20 градусаў.

На паўночна-заходнюю частку краіны вялікі ўплыў аказваюць паветраныя масы з Атлантычнага акіяна. З-за гэтага клімат тут больш халаднаваты, а сутачныя перапады тэмператур значна мацней, чым на астатняй тэрыторыі краіны. У горных раёнах Атласа клімат моцна залежыць ад вышыні месца. Ападкаў выпадае ад 500—1000 мм у год на поўначы да меней 200 мм у год на поўдні. Заходнія схілы Атласа ў некаторыя гады атрымліваюць да 2000 мм ападкаў, нярэдкія нават паводкі мясцовага маштабу, у той час як на паўднёвым усходзе краіны бываюць гады, калі ападкі не выпадаюць зусім.

Шаргі — усходні ці заходні мясцовы вецер у Марока, што дзьме з боку Сахары.

Унутраныя воды правіць

Галоўныя рэкі краіны: Мулуя, якая ўпадае ў Міжземнае мора, і Себу, якая ўпадае ў Атлантычны акіян. Пачынаючы з 1960-х гадоў, была прынята праграма па будаўніцтве вадасховішчаў і развіццю водных рэсурсаў, якая дазволіла забяспечыць пітнай вадой насельніцтва а таксама сельскую гаспадарку і іншыя сектары эканомікі захаваўшы пры гэтым водныя рэсурсы краіны. Гэта ініцыятыва атрымала высокія ацэнкі ад міжнародных экспертаў і дзейнічае дагэтуль[1].

Расліннасць і жывёльны свет правіць

Марока як частка Міжземнаморскага басейна характарызуецца не толькі высокім узроўнем біяразнастайнасці, эндэмізмам відаў; але і высокай хуткасцю іх знікнення і неабходнасцю захавання. Для паўночнага ўзбярэжжа краіны характэрныя міжземнаморскія раслінныя фармацыі (жорсткалістыя лясы, маквіс). У гарах Атлас і Эр-Рыф развіта вышынная пояснасць. Раслінны і жывёльны свет паўднёва-ўсходніх схілаў і далін гор Атлас тыповыя для Сахары. Жывёльны свет Марока моцна зменены чалавекам. У 1922 годзе ў гарах Атлас быў застрэлены апошні берберыйскі леў. На мяжы знікнення знаходзяцца атласкі мядзведзь і берберыйскі леапард. Скарацілася папуляцыя маготаў — берберыйскіх малпаў.

Зноскі