Геакрыялогія
Геакрыялогія, мерзлотазнаўства — раздзел геалогіі і крыялогіі, які вывучае мёрзлыя горныя пароды, асаблівасці іх складу, будовы, заканамернасці фармавання, развіцці ў часе і прасторы, а таксама мярзлотна-геалагічныя працэсы і з'явы. Аб'ектам даследавання геакрыялогіі з'яўляецца мерзлая зона літасферы або крыялітазона.
Геакрыялогія як самастойная галіна ведаў аб мёрзлых горных пародах (глебах, грунтах) аформілася ў СССР у 1920-х гадах на стыку геалагічных, геаграфічных, геафізічных і інжынерна-тэхнічных дысцыплін. Станаўленне і развіццё геакрыялогіі ў Расіі звязана з імёнамі выбітных прыродазнаўцаў У. І. Вярнадскага, У. А. Обручава, М. І. Сумгіна.
Нараўне з агульнай геакрыялогіяй вылучаецца інжынерная геакрыялогія, якая вывучае навуковыя асновы праектавання і будаўніцтва розных будынкаў на шматгадовамёрзлых горных пародах, іх воднай і цеплавой меліярацыі, іншыя прыкладныя задачы.
Літаратура
правіць- Ершов Э. Д. Общая геокриология. — М.: Недра, 1990. (руск.)
- Ершов Э. Д. Общая геокриология. — М.: МГУ, 2002. (руск.)
- Мерзлотоведение. / Ред. В. А. Кудрявцев. — М.: МГУ, 1981. (руск.)
- Общее мерзлотоведение (геокриология). / Ред. В. А. Кудрявцев. — М.: МГУ, 1978. (руск.)