Гедэон Міхал Трызна
Гедэон Міхал Трызна (? — 11 верасня 1652) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Гедэон Міхал Трызна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Газдава» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Кішка | ||||||
Пераемнік | Вінцэнт Гасеўскі | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 11 верасня 1652 | ||||||
Род | Трызны | ||||||
Бацька | Рыгор Рыгоравіч Трызна | ||||||
Маці | Раіна Сапега | ||||||
Жонка | Альжбета з Раецкіх[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык |
Сын Рыгора Трызны, маршалка ваўкавыскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі. Меў братоў Марцыяна, Мікалая і Паўла Пятра.
Гараднічы гарадзенскі з 1637, паслядоўна літоўскі падстолі ў 1631, стольнік у 1631—1638, крайчы ў 1638—1642, падчашы ў 1642—1644, падскарбі вялікі літоўскі з 1644, староста берасцейскі з 1642, суражскі і мсціслаўскі, адміністратар Гарадзенскай і Магілёўскай эканомій.
КрыніцыПравіць
- Насевіч В. Трызны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 674. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.