Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі

Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі (свецкае Рыгор; ? — 6 (16) красавіка 1690) — дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай.

Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі
Gedeon Mitropolit.jpg
Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі[d]
8 лістапада 1685 — 27 студзеня 1688
Папярэднік Antoni Winnicki[d]
Дзейнасць святар
Нараджэнне 1634
Смерць 6 красавіка 1690(1690-04-06)
Пахаванне
Дынастыя Чацвярцінскія
Бацька Захарый Чацвярцінскі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з княжацкага роду Чацвярцінскіх, сын старасты раціборскага Захара Чацвярцінскага.

3 1660 года епіскап луцкі і астрожскі. Вёў барацьбу з уніятамі за права карыстацца тытулам і царкоўнымі маёнткамі, але ў 1683 годзе пазбаўлены іх каралеўскай уладай. У 1684 годзе пераехаў на Левабярэжную Украіну, што знаходзілася пад уладай Расіі, і асталяваўся ў Крупіцкім манастыры пад Батурынам.

 
Мітра (1685) Гедэона Чацвярцінскага ў Гістарычным музеі ў Маскве

Царкоўны сабор у Кіеве ў 1685 годзе па патрабаванні гетмана І. Самайловіча абраў Гедэона кіеўскім мітрапалітам. Насуперак традыцыі быў накіраваны для зацвярджэння патрыярхам у Маскву. Там пасвячоны 8(18).11.1685, пасля чаго праваслаўная царква Рэчы Паспалітай фармальна пачала падпарадкоўвацца не Канстанцінопальскай, а Маскоўскай патрыярхіі. Шмат увагі аддаваў уладкаванню Кіева-Магілянскай акадэміі.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць