Гемасорбцыя (ад грэч. haema кроў + лац. sorbere паглынаць) або гемаперфузія — метад штучнага ачышчэння крыві ад таксічных рэчываў шляхам адсорбцыі таксінаў на паверхні адсарбенту. Выкарыстоўваецца для выдалення з крыві розных таксічных метабалітаў. У адрозенне ад гемадыялізу, пры якім выдаляюцца гідрафільныя рэчывы, гемасорбцыя выдаляе гідрафобныя таксіны. Пры гемасорбцыі з арганізма выдаляюць атрутныя рэчывы, прапускаючы кроў хворага праз матэрыялы, якія здольныя захопліваць і трывала ўтрымліваць змешчаныя ў крыві атрутныя рэчывы. У якасці адсарбентаў часцей выкарыстоўваюць актываваныя вуглі (гемакарбаперфузія), іёнаабменныя смолы, або т.з біяспецыфічныя адсарбенты. Гемасорбцыя ў асноўным прымяняецца пры атручваннях лекавымі прэпаратамі, а таксама ў хворых з цяжкімі пашкоджаннямі печані і нырак.

Літаратура правіць

  • Лопухин Ю. М. Гемосорбция. — М.: Медицина. — 1978. — 302 с.: ил.
  • Лопухин Ю. М. Очищение крови при заболеваниях и отравлениях. — М.: Знание. — 1983. — 64 с.
  • Деденко И. К. Эфферентные методы лечения острых отравлений. — М.: НОРА-ПРИНТ. — 1997. — 336 с.