Гемацыянін
Гемацыянін (ад стар.-грэч.: αἷμα — кроў і стар.-грэч.: κυανoῦς — лазурны, блакітны) — дыхальны пігмент гемалімфы малюскаў, вышэйшых ракападобных і некаторых павукападобных, якi ажыццяўляе ў арганізме транспарт кіслароду. Гемацыянін — бялок, які адносіцца да хромапратэідаў, малярная маса 350 000-6 500 000. Злучэнне кіслароду з гемацыянінам абумоўлена наяўнасцю ў яго складзе медзі. Акіслены гемацыянін афарбаваны ў сіні колер, адноўлены - бясколерны.
ЛітаратураПравіць
- Van Holde K. E., Miller K. I. Hemocyanins (англ.) // Adv Protein Chem. — 1995. — № 47. — С. 1—81.
- Bernhard Lieb, Benjamin Altenhein and Jurgen Markl The Sequence of a Gastropod Hemocyanin (HtH1 from Haliotis tuberculata) (англ.) // The Journal of Biological Chemistry. — 2000. — Т. 275. — С. 5675—5681.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гемацыянін