Генадзь Іосіфавіч Гануш

вучоны ў галіне эканомікі

Генадзь Іосіфавіч Гануш (нар. 25 жніўня 1938, в. Гута, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-аграном. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999—2002), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2000).

Генадзь Іосіфавіч Гануш
Дата нараджэння 25 жніўня 1938(1938-08-25) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1998)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1959)[1], Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1969), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1977).

З 1962 года інспектар-арганізатар, аграном Дзяржынскага вытворчага ўпраўлення, з 1966 года інструктар райкама КПБ, сакратар парткама саўгаса «Дрычынскі» Пухавіцкага раёна, з 1969 года галоўны дзяржаўны інспектар па закупках, намеснік начальніка Пухавіцкага райсельгасупраўлення, з 1971 года сакратар Пухавіцкага райкама КПБ. З 1977 года інструктар, інспектар ЦК КПБ, з 1982 года першы сакратар Мінскага райкама КПБ, з 1985 года першы намеснік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі ЦК КПБ, з 1990 года дырэктар БелНДІ агародніцтва, з 1999 года віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, у 2002—2003 гадах саветнік Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 года загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта[2][3].

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы ў галіне эканомікі, арганізацыі і тэхналогій вырошчвання агароднінных культур, агародніннага насенняводства, міжгаспадарчай кааперацыі, інтэграцыі і кіравання. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана і ўкаранёна ў практыку канцэпцыя развіцця агародніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама арганізацыйна-эканамічны механізм эфектыўнага функцыянавання ўсяго гароднінапрадуктовага падкомплексу. Распрацоўвае пытанні адаптыўнай інтэнсіфікацыі і канкурэнтнасці аграпрамысловага комплексу, выкарыстання навукова-інавацыйнага патэнцыялу.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Бібліяграфія

правіць
  • Межхозяйственная кооперация и проблемы управления. Мн.: Ураджай, 1980.
  • Овощеводство Беларуси: Экономика, организация, агротехника. Мн.: Ураджай, 1996.
  • Организационно-экономический механизм развития овощного подкомплекса Республики Беларусь. Мн.: БелНИИО АПК, 1997.
  • Рынки продуктов и сельскохозяйственного сырья. Мн.: Ин-т аграр. экономики НАН Беларуси, 2004 (в соавт.).
  • Формирование рынков сельскохозяйственной продукции. Методологические основы. Мн.: Институт экономики НАН Беларуси, 2006 (в соавт.).
  • Национальная экономика Беларуси: учебно-методический комплекс. Мн.: БГАТУ, 2011 (совм. с Л. И. Пановой).

Зноскі

  1. ГАНУШ ГЕННАДИЙ ИОСИФОВИЧ Архівавана 17 мая 2021.
  2. ГАНУШ Генадзь Іосіфавіч
  3. Гануш Геннадий Иосифович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2022. Праверана 11 лютага 2022.

Спасылкі

правіць