Генадзь Аляксандравіч Сакалоў

Генадзь Аляксандравіч Сакалоў[1] (нар. 20 студзеня 1931, в. Казакі, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — ветэрынарны ўрач. Доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1989).

Генадзь Аляксандравіч Сакалоў
Дата нараджэння 20 студзеня 1931(1931-01-20) (93 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 студзеня 1931 года ў в. Казакі Віцебскага раёна.

У 1961 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». Працаваў галоўным ветурачом у саўгасе «Докшыцкі» (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць).

У 1966 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры паразіталогіі ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1967—1969 гадах працаваў асістэнтам кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1970—1974 гадах — дацэнт, у 1974—1998 гадах — загадчык кафедры зоагігіены Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У 1998—2013 гадах — прафесар кафедры гігіены жывёл Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар 10 вынаходстваў і рацыянальных прапаноў. Мае 200 друкаваных навуковых, метадычных і іншых работ, у іх ліку вучэбны дапаможнік «Ветэрынарная гігіена» (1988), сааўтар «Ветэрынарнай энцыклапедыі» (1995) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Со́калаў Генадзь Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 78. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сакалоў Генадзь Аляксандравіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 697—698.

Спасылкі правіць