Генадзь Аляксеевіч Абухаў

Генадзь Аляксеевіч Абухаў (18 чэрвеня 1924, Сунжа, Інгушэція, Расія — 6 лістапада 2010) — беларускі ўрач-псіхіятр, перакладчык (нямецкая мова). Доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1974).

Генадзь Аляксеевіч Абухаў
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1924(1924-06-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 2010(2010-11-06) (86 гадоў)
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Паўночна-Асецінскі медыцынскі інстытут (1949), Маскоўскі навукова-даследчы інстытут судовай псіхіятрыі імя У. П. Сербскага (аспірантура, 1952).

Працаваў у Шацкай псіхіятрычнай бальніцы (Разанская вобласць, 1952—1954), Навукова-даследчым інстытуце псіхіятрыі Міністэрства аховы здароўя РСФСР (1954—1956), бальніце Савецкага Чырвонага Крыжа (Тэгеран, Іран, 1956—1959), псіхіятрычнай бальніце «Касцюжэны» (Малдавія) і адначасова Кішынёўскім медыцынскім інстытуце (1959—1962), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1962—1997, кафедра псіхіятрыі, прафесар, у 1963—1986 — загадчык кафедры, 1967—1977 — дэкан лячэбнага факультэта).

Навуковыя інтарэсы: пагранічная псіхіятрыя; дэменцыя; шызафрэнія; алкагалізм.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны ўрач Беларускай ССР» (1975).

Літаратура правіць

  • Закономерности возникновения и течения ипохондрических синдромов в пограничной психиатрии : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 767 / Обухов Г. А. — Москва, 1972.
  • Клинические варианты псевдодеменции : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Обухов Г. А. — Москва, 1955.
  • Обухаў Генадзь Аляксеевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 454.
  • Обухов Геннадий Алексеевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 460.
  • Обухов Геннадий Алексеевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 411.
  • Геннадий Алексеевич Обухов // Социальная и клиническая психиатрия. — 2011. — Т. 21, № 1. — С. 111.