Генадзь Андрэевіч Забоеў

Генадзь Андрэевіч Забоеў (20 сакавіка 1922, в. Сасноўка Называеўскага раёна Омскай вобласці — 16 красавіка 2012, Гродна, Беларусь) — беларускі ўрач. Заслужаны ўрач БССР.

Генадзь Андрэевіч Забоеў
Род дзейнасці урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Дата нараджэння 20 сакавіка 1922(1922-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 2012(2012-04-16)[1] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года ў Ашмянскім раёне: загадчык хірургічнага аддзялення (1954—1962), галоўны ўрач раёна (1962—1973). Працаваў у цэнтральнай раённай бальніцы да жніўня 1984 года. Пасля выехаў жыць у г. Гродна.

У 1968 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені.

Крыніцы

правіць
  1. а б Сайт Ашмянскай раённай бібліятэкі Праверана 27 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць
  • Владимиров, А. Все отдавая людям: о Г. А. Забоеве, главвраче Ошмянской районной больницы / А. Владимиров // Красное знамя. — 1972. — 18 марта.
  • Забоеў Генадзь Андрэевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 19—20.
  • Забоеў Генадзь Андрэевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 565. (Вызначыліся працай. Заслужаны ўрач).

Спасылкі

правіць