Генадзь Васілевіч Рымскі
Генадзь Васільевіч Рымскі (19 верасня 1936, Сталінград — 23 жніўня 2000, Мінск) — беларускі вучоны і педагог, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, перакладчык мастацкай літаратуры.
Генадзь Васілевіч Рымскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 жніўня 2000 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паэт |
Навуковая сфера | тэхнічная кібернетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 верасня 1936 годзе ў Сталінградзе ў сям’і інжынера трактарнага завода і настаўніцы рускай мовы і літаратуры.
У 1946 годзе пераехаў у Беларусь. Пасля заканчэння мінскай СШ № 11 стаў курсантам Вышэйшага ваенна-марскога інжынернага радыётэхнічнага вучылішча (горад Гатчына). У вучылішчы пачаў займацца навуковай працай.
З 1960 года працаваў у Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук Беларусі: старшым інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам лабараторыі.
У 1965—1966 гады адным з першых у СССР распрацоўваў аўтаматычныя прылады распазнавання і ўводу ў ЭВМ графічнай інфармацыі складанай формы.
У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне аўтаматычнага кіравання.
У 1970 годзе перайшоў у Мінскі радыётэхнічны інстытут на пасаду дацэнта.
У 1972—1973 гадах праходзіў навуковую стажыроўку ў Джорджтаўнскім (горад Вашынгтон) і Каліфарнійскім (горад Лос-Анжэлес) універсітэтах.
У 1979 годзе абраны загадчыкам кафедры.
У 1980 годзе ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя М. Э. Баўмана абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Агульная тэорыя каранёвых траекторый і аўтаматызацыя даследаванняў сістэм кіравання на яе аснове».
У 1997 годзе быў прызнаны «Чалавекам года 97».
У 1998 годзе Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы ўключыў яго ў лік 2000 выдатных вучоных свету XX ст.
Памёр 23 жніўня 2000 года ў Мінску.
Навуковыя працы
правіць- 1969 годзе падрыхтавана першая манаграфія «Сістэмы пераўтварэння шматканальнай графічнай інфармацыі ў электрычныя сігналы».
- 1994 годзе выдадзена манаграфія «Тэорыя сістэм аўтаматызаванага праектавання: інтэлектуальныя САПР на базе вылічальных комплексаў і сетак».
- 1995 годзе прысуджана прэмія Акадэміі навук Беларусі за цыкл работ «Агульная тэорыя каранёвых траекторый сістэм кіравання і аўтаматызацыя іх праектавання».
- 1999 годзе падрыхтавана апошняя манаграфія «Каранёвыя метады даследавання інтэрвальных сістэм».
Усяго Генадзь Рымскі апублікаваў каля 300 навуковых прац.
У 1994 годзе ўзначаліў аддзел тэхнічных навук Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Беларусі, дзе з яго ўдзелам былі распрацаваны важнейшыя нарматыўныя дакументы па атэстацыі навуковых і педагагічных кадраў і ўкаранёны камп’ютарныя інфармацыйныя тэхналогіі.
З 1956 года стаў перакладаць творы беларускіх паэтаў на рускую мову.
У 1998 годзе ў Маскве выйшла кніга «Беларуская лірыка XIX—XX стагоддзяў у перакладах Генадзя Рымскага» (выдавецтва Літаратурнага інстытута імя М. Горкага). Гэтае выданне стала прыкметнай з’явай у культурным жыцці двух брацкіх народаў Беларусі і Расіі. Гэта — першая за апошнія 12 гадоў прадстаўнічая кніга перакладаў многіх беларускіх паэтаў, выдадзеная ў Маскве.
Зноскі
Літаратура
правіць- Савік М. П. Рымскі Генадзь Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 511—512. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Савік М. Мера духоўнага самавыяўлення // Голас Радзімы. 1998.
Спасылкі
правіць- Памяці вучонага: РЫМСКІ Генадзь Васільевіч // Сайт НАНБ
- Генадзь Васілевіч Рымскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)