Генадзь Браніслававіч Давыдзька

вядомы беларускі палітык, акцёр, тэлевядучы
(Пасля перасылкі з Генадзь Давыдзька)

Генадзь Браніслававіч Давыдзька (29 верасня 1955, Сянно Віцебская вобласць) — беларускі палітык, акцёр, тэлевядучы. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Аўтар праграм і вядучы на Беларускім тэлебачанні, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Генадзь Давыдзька
Кіраўнік НДТРК РБ
28 снежня 2010 — 6 лютага 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Аляксандр Зімоўскі
Пераемнік Іван Міхайлавіч Эйсмант
Старшыня грамадскай арганізацыі «Белая Русь»
19 студзеня 2018 — 18 чэрвеня 2022
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Аляксандр Радзькоў
Пераемнік Алег Раманаў
Нараджэнне 29 верасня 1955(1955-09-29) (69 гадоў)
Жонка Наталля Давыдзька
Нацыянальнасць беларус
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1977 г. скончыў Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў, акцёр драматычнага тэатра і кіно. У 1992 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, рэжысёр драмы.

У 1977 годзе пачаў працоўную дзейнасць у Арэнбургскім абласным драматычным тэатры імя М. Горкага  (руск.). З 1978 да 1980 гг. служыў у Савецкай Арміі. З 1980 па 1982 гг. працаваў акцёрам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, акцёрам, рэжысёрам, генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы (да 2004).

У 1995 годзе заснаваў тэатр «Бульвар смеху». Стваральнік тэлівізійнага цыкла «АРТ-клуб»; кіраўнік курса «рэжысура эстрады» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Член праўлення Саюза тэатральных дзеячаў Рэспублікі Беларусь.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, быў членам Сталай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу (20042008 гг.). Дэпутат Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Камісіі па інфармацыйнай палітыцы. Член грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшыня савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтвы. Старшыня асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў». Намеснік старшыні Сталай камісіі ПП НС Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі. У 2004 г. прысвоена ганаровае званне «Мінчанін года».

28 снежня 2010 года прызначаны кіраўніком НДТРК Беларусі. У 2011 годзе разам з прадстаўнікамі беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання быў ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза, у сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Г. Давыдзьку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню[1]. Паводле Еўрапейскага савета Генадзь Давыдзька: «апісваючы сябе як „аўтарытарны дэмакрат“, нёс адказнасць за распаўсюджванне па тэлебачанні дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пасля выбараў у снежні 2010 года. Дэмакратычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць сістэматычна паказваліся ў негатыўным і прыніжальным выглядзе, выкарыстоўваючы сфальсыфікаваную інфармацыю»[2]. У 2016 г. забарона была знята. У тым жа годзе выступіў па тэлебачанню з шэрагам абвінавачванняў недзяржаўнай прэсы, сцвярджаючы, што яна працуе на развал дзяржавы[3].

Пад яго кіраўніцтвам па дзяржаўным тэлебачанні быў паказаны сканадальны фільм «Жалезам па шкле» пра масавую акцыю пратэсту ў Беларусі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў 2010 года, якая адбылася 19 снежня 2010 года і была жорстка разагнаная. Давыдзька адзначыў, што цалкам згодны з тэкстамі фільма і гатовы адказваць за яго[4].

19 студзеня 2018 года абраны старшынёй прапрэзідэнцкага грамадскага аб’яднання «Белую Русь».

6 лютага 2018 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зняў Г. Давыдзьку з пасады кіраўніка НДТРК РБ[5]. У той жа дзень прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 6-га склікання[6].

На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 17 лістапада 2019 г., балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па выбарчай акрузе № 107 «Усходняя». У Палаце прадстаўнікоў заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі. У канцы студзеня 2020 г. узначаліў працоўную групу па вывучэнні пытання аб адмене смяротнай кары. Раней Давыдзька неаднаразова выказваўся ў падтрымку смяротнай кары. У 2014 г. Давыдзька заклікаў расстрэльваць гандляроў спайсамі[7]. У жніўні 2019 г. выказваўся супраць чарговага рэферэндуму па адмене смяротнай кары: дастаткова, маўляў, і таго, што прайшоў у 1996 г.[8]

21 чэрвеня 2021 г. Давыдзька быў паўторна ўнесены ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза[9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10], 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Давыдзьку ўнесла Швейцарыя[11].

9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][13].

Сям’я

правіць

Жанаты, мае дачку.

Фільмаграфія

правіць
Год Фільм Роля
1983 Дело для настоящих мужчин Антон Фралоў
1985 Мама, я жив партызан
2000 В августе 44-го палкоўнік
2001 Поводырь дэкан
2002 Закон Паліванаў
2003 Анастасія Слуцкая князь Сямён Алелькавіч
2010 Брестская крепость Новікаў
2010 Журов-2 Зяленскі
2011 ПираМММида міністр

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС
  2. Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus = Рашэнне Еўрапейскага савета аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. (англ.)
  3. Давыдзька: «Дзяржаве аб’яўлена інфармацыйная вайна» // Наша Ніва
  4. Генадзь Давыдзька: Ідзе бойка, і за зробленыя БТ фільмы мне не сорамна // Еўрарадыё
  5. Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА (руск.)
  6. Глава «Белой Руси» Геннадий Давыдько назначен сенатором Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  7. Генадзь Давыдзька ўзначаліць групу па вывучэнні адмены смяротнай кары. Еўрарадыё (30 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
  8. Давыдько: вопрос отмены смертной казни не просто политический, но и нравственный (руск.). СБ. Беларусь сегодня (30 жніўня 2019). Праверана 2 лютага 2020.
  9. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза, 21.06.2021
  10. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  11. Searching for subjects of sanctions
  12. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  13. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.

Спасылкі

правіць