Генадзь Касцюк
Генадзь Касцюк (1922 г. — ?) — удзельнiк беларускага антысавецкага падполля, вайсковы падчас Другой Сусветнай Вайны, агент-разведчык у аперацыі амерыканскай разведкі па скідванню разведчыкаў на тэрыторыю БССР у жніўне 1952. Псеўданім «Бэн».
Генадзь Касцюк | |
---|---|
Псеўданім | Бэн |
Дата нараджэння | 1922 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Германія |
Род войскаў | Вафэн-СС |
Званне | Фельдфебель |
Часць |
Беларуская Краёвая Абарона 30-ю грэнадзёрская («1-ю беларуская») дывізія СС 13-ы батальён Вафэн-СС |
Бітвы/войны | Другая Сусветная Вайна |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1922 г. ў Навагрудскім павеце, які ў той час быў перададзены Польшчы паводле ўмоў Рыжскага міру. Дакладная дата нараджэння невядомая.
На пачатку Другой Сусветнай Вайны працаваў сакратаром, а затым рахункаводам валасной управы ў Ждановічах. У 1943 г. пачаў службу ў Беларускай Краёвай Абароне пад камандаваннем Барыса Рагулі. Магчыма, што менавіта ў складзе БКА удзельнічаў у баях супраць савецкіх партызан. У 1944 г. апынуўся ў Германіі і на прыканцы таго ж года патрапіў у 30-ю грэнадзёрскую («1-ю беларускую») дывізію СС.[1] Касцюк прабыў там нядоўга, бо ўжо ў снежні 1944 г. быў перадыслакаваны ў Польшчу, дзе служыў у чыне фельдфебеля ў 13-м батальёне Вафэн-СС. У студзені — сакавіку 1945 г. удзельнічаў у баях супраць Чырвонай Арміі. Таксама вядома, што на прыканцы вайны працаваў на будаўніцтве абарончых аб’ектаў на Рэйне. Пасля капітуляцыі Германіі ў 1945 г. да 1948 г. знаходзіўся ў Даніі ў лагеры для перамешчаных асобаў, пасля чаго яму удалося выехаць у Францыю. У Францыі Касцюк працаваў сакратаром Парыжскага аддзела ў Беларускай Незалежнай Арганізацыі Моладзі, якую стварыў Янка Філістовіч.
У лютым 1952 г. пры дапамозе Барыса Рагулі Касцюк навязаў кантакт з амерыканскай разведкай і ў запісаўся ў выведшколу у Каўфбейрэне, дзе артымаў псеўданім «Бэн». Жыў у Міндэльсгайме разам з Міхалам Арцюшэўскім, а на заняткі ў выведшколу яны дастаўляўся на аўтамабіле. У ноч з 26 на 27 жніўня 1952 г. у складзе Групы Вострыкава быў скінуты на парашуце над Налібоцкай пушчай каля в. Кляцішча амерыканскімі спецслужбамі. Касцюк павінен быў збіраць звесткі аб адносінах сялян да калектывізацыі і інфармацыю аб палітычнай сітуацыі ў БССР, а таксама мусіў наладзіць сувязь з антысавецкім падполлем у БССР, на што меў пісьмовыя паўнапоцствы ад прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Пасля высадкі разам з Цімохам Вострыкавым накіраваўся ў Навагрудак, затым — сам да бацькоў у родную вёску. Група Вострыкава была хутка раскрытая, прычынай чаго камандзір групы называў здраду. У выніку адзін з удзельнікаў групы быў застрэлены супрацоўнікамі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР, а Касцюк разам з іншымі арыштаваны 10 верасня 1952 г. у запланаваным месцы сустрэчы.
На судовым працэсе 10 — 14 лістапада 1955 г. разам з Цімохам Вострыкавым быў асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі трыбуналам БВА. У 1997 г. пракуратура Рэспублікі Беларусь пераглядала справу Касцюка, але рашэнне камуністычных уладаў пакінула ў сіле і прызнала, што Генадзь Касцюк не падлягае рэабілітацыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3 кн. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3