Генадзь Львовіч Гурэвіч
беларускі фтызіятр
Генадзь Львовіч Гурэвіч (1 красавіка 1954, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне фтызіятрыі і пульманалогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі (2018)[1].
Генадзь Львовіч Гурэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 красавіка 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, фтызіятр |
Навуковая сфера | фтызіятрыя[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт НАНБ, прафесар |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1976). З 1976 працуе на розных пасадах у НДІ туберкулёзу (цяпер РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі), станам на сакавік 2018[1] і да 2023 года -- дырэктар інстытута.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па распрацоўцы і ўкараненні комплексных праграм: рэабілітацыі пры саркаідозе органаў дыхання; выпуску новай лекавай формы рыфампіцыну; выяўленні ранніх сімптомаў хранічнага лёгачнага сэрца пры туберкулёзе і хранічных неспецыфічных захворваннях органаў дыхання.
Сярод апублікаванага:
- Слизень В. В., Суркова Л. К., Гуревич Г. Л. Использование ПЦР с гидролизными зондами для выявления мутаций устойчивости к фторхинолонам у Mycobacterium tuberculosis. // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия медицинских наук. 2023; 20(2): 158—167.
Зноскі
- ↑ а б Геннадий Гуревич: Новые технологии переломили ситуацию с туберкулезом(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 416. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
правіць- Генадзь Львовіч Гурэвіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)