Генадзь Мікалаевіч Сагановіч

Генадзь Мікалаевіч Сагановіч (13 студзеня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык, археолаг. Доктар габілітаваны ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя (2018).

Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
Genadziy Mikalaevich Saganovich - 2014 AD.jpg
Дата нараджэння 13 студзеня 1961(1961-01-13) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар габілітаваны
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984), аспірантуру (1984—1987). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі (1989). 3 1984 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1992 г. — старшы навуковы супрацоўнік. У 2005 г. звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу. З таго часу працуе ў ЕГУ.

Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, гістарычныя сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.

Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, у т.л. «Невядомая вайна 1654—1667  (англ.)», «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з У. Арловым). Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства (1987—1992). Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд»1994).

30 мая 2018 года рада Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя. За падставу абароны была ўзята яго кніга «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа»[1].

Сям’яПравіць

Жанаты, двое дзяцей.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[2].

БібліяграфіяПравіць

  • Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992;
  • Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн,, 1994;
  • Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995;
  • Полацкая вайна, 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995 Вып. 1;
  • Царкоўная вунія 1596 г. і пытанне нацыянальнай тоеснасці беларусаў у XVIII ст. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7;
  • Нямецкая каталіцкая місія і Полацк у XIII ст. // Полацк: карані нашага радавода. Полацк, 1996;
  • Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // 3 глыбі вякоў: Наш край. Мн., 1997. Вып. 2;
  • У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2;
  • Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Там жа. 1998. Сш. 1;
  • Немцы ў Полацку часоў Францыска Скарыны // Беларусіха-Albaruthenica. Мн., 1998. Кн. 9;
  • Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918. Вільня, 1999 (разам з У. Арловым).
  • Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Саганович Геннадий Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by

СпасылкіПравіць