Генадзь Мікалаевіч Семянчук

гісторык,археолаг

Генадзь Мікалаевіч Семянчу́к (нар. 6 кастрычніка 1963, Ваўкавыск) — беларускі гісторык-медыявіст, археолаг. Спецыяліст па сацыяльна-палітычнай гісторыі Полацкага княства. Кандыдат гістарычных навук (1993), дацэнт (1998)[1].

Генадзь Мікалаевіч Семянчук
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1963(1963-10-06) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта, медыявіст, археолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся 6 кастрычніка 1963 года года ў Ваўкавыску[1].

Скончыў у 1985 годзе гістарычны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 1990 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР[1] па спецыяльнасці «Археалогія» (пад кіраўніцтвам Г. Штыхава). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё тэрыторыі Полацкай зямлі ў IX — першай палове XIII ст.»[1].

У 1990—1991 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалагічных даследаванняў зон новабудоўляў Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 1991—2015 гадах працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы: дацэнт кафедры беларускай культуры; дацэнт кафедры археалогіі і этналогіі; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін[1]. Звольнены ў студзені 2015 года[2].

У 1998 годзе выкладаў у Інстытуце гісторыі[d] Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча), у 2003—2009 гадах — у Інстытуце ўсходнеславянскай філалогіі[pl] і Інстытуце этналогіі і культурнай антрапалогіі[pl] Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. З 2015 года выкладае ў Цэнтры беларускіх студый пры Варшаўскім універсітэце[1].

Стажыраваўся ў навуковых і навучальных установах Познані (1995), Варшавы (1996), Любляны (1999), Кракава (2000)[1].

Сябра Еўрапейскай археалагічнай асацыяцыі з 2006 года, сябра Браслаўскага краязнаўчага таварыства[1].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Напрамкі даследаванняў: сацыяльна-палітычная гісторыя Беларусі VI—XVI стагоддзяў, дзяржаватворчыя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў IX—XII стагоддзях, археалогія сярэднявечнага перыяду Беларусі, культура Гродзенскага рэгіёна (горадабудаўніцтва, культавая і свецкая архітэктура)[1].

Працы правіць

  • Фарміраванне і развіццё тэрыторыі Полацкай зямлі ў IX — першай палове XIII стст.: кандыдацкая дысертацыя (1993).
  • Археалогія Беларусі. У 2-х частках. Навучальны дапаможнік для студэнтаў па спецыяльнасці «Гісторыя». — Гродна 1996. Частка 1. — Ад палеаліта да ранняга сярэднявечча. — 137 с. (разам С. Піваварчыкам).
  • Археалогія Беларусі. У 2-х частках. Навучальны дапаможнік для студэнтаў па спецыяльнасці «Гісторыя». — Гродна 1997. Частка 2. — Эпоха сярэднявечча. — 191 с. (разам С.Піваварчыкам).
  • Rocznik Centrum Studiów Białoruskich / Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў. Nr 1-6. Warszawa, 2015—2020.
  • Historia Białorusinów Podlasia. Białystok, 2016.
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ваўкавыскага раёна. Мінск, 2004.
  • Castrum, urbis et bellum. Баранавічы, 2002.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць