Генадзь Мікалаевіч Сінякоў
Генадзь Мікалаевіч Сіняко́ў[1] (руск.: Геннадий Николаевич Синяков; нар. 30 студзеня 1942) — вучоны-фізік і педагог, доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар.
Генадзь Мікалаевіч Сінякоў | |
---|---|
руск.: Геннадий Николаевич Синяков | |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1993) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Антон Нічыпаравіч Сеўчанка |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Болдырава (Кесавагорскі раён Цвярской вобласці Расіі). Пасля Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі пераехаў у Мінск[2]. У 1959 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Універсітэт скончыў у 1964 годзе. З 1966[1] года працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1992 года Г. М. Сінякоў у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковую дзейнасць сумяшчаў з выкладчыцкай на кафедры фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[2]. З 2004 года Г. М. Сінякоў цалкам перайшоў на выкладчыцкую работу і з 2011 года працуе на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін Інстытута інфармацыйных тэхналогій БДУІР[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш за 180[2] навуковых прац па спектраскапіі, фотахіміі, люмінесцэнцыі біялагічна важных тэтрапірольных малекул. Устанавіў механізм фотахімічнага аднаўлення парфірынаў, вызначыў асаблівасці электроннай будовы хларафілападобных злучэнняў.
Сярод апублікаваных прац:
- Промежуточные продукты реакции посстановления порфиринов и их строение (разам з А. М. Шульгой і Г. П. Гурыновічам) // Биофизика. 1978. Т. 23. № 1.
- Физика: лабораторный практикум для учащихся 2-го курса всех специальностей. В 2 ч. Ч. 2 / [составители: Г. Н. Синяков и др.]. — Минск, 2007.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сінякоў Генадзь Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 410. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Доктору физико-математических наук, профессору кафедры физико-математических дисциплин ИИТ БГУИР Синякову Геннадию Николаевичу исполняется 75 лет (руск.) // Інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР
- Сінякоў Генадзь Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Синяков, Геннадий Николаевич (доктор физико-математических наук, физика; род. 1942) Архівавана 23 студзеня 2022. (руск.) // Электронны каталог Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі