Генадзь Міхайлавіч Гарбук

беларускі акцёр тэатра і кіно

Генадзь Міхайлавіч Гарбук (24 ліпеня 1934, в. Глыбачка, Ушацкі раён — 7 лютага 2018) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Народны артыст Беларусі (1980)[2].

Генадзь Гарбук
Генадзь Міхайлавіч Гарбук — беларускі акцёр тэатра і кіно.
Генадзь Міхайлавіч Гарбук — беларускі акцёр тэатра і кіно.
Імя пры нараджэнні Генадзь Міхайлавіч Гарбук
Дата нараджэння 24 ліпеня 1934(1934-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 2018(2018-02-07)[1] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 19622018
Тэатр Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Член у
Прэміі
Узнагароды
  • Дзяржаўная прэмія СССР — 1966
  • Дзяржаўная прэмія БССР — 1984
IMDb ID 0305015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс Д. Арлова), пасля якога працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа[2]. З 1962 — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[2].

Творчасць правіць

Мастацтву акцёра ўласцівы моцны тэмперамент, глыбокае псіхалагічнае спасціжэнне характараў. Майстар яркай сцэнічнай дэталі, гратэску. Створаныя Гарбуком вобразы адметныя павышай драматычнай напружанасцю, эмацыянальнасцю, глыбокім псіхалагічным разуменнем характараў[2].

Найбольш яркія характары стварыў у нацыянальным рэпертуары: Васіль (спектакль і тэлевізійная пастаноўка «Людзі на балоце» паводле І. Мележа, за тэлеверсію Дзяржаўная прэмія БССР 1966 года[2]), Сымон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Яўмень («Ажаніцца — не журыцца» М. Чарота і Далецкіх), Клёпкін, Прокусаў («Пагарэльцы», «Верачка» А. Макаёнка), Андрэй Буслай («Парог» А. Дударава)[2].

Імкненнем да арыгінальнай інтэрпрэтацыі пазначаны ролі Г. Гарбука ў класічным і сучасным рэпертуары: Акцёр («На дне  (руск.)» М. Горкага), Ціхан («Навальніца  (руск.)» А. Астроўскага), Добчынскі  (руск.)Рэвізор  (руск.)» М. Гогаля), Бярозкін («Залатая карэта» Л. Лявонава  (руск.)), Кэлін («Святая святых» І. Друцэ  (руск.)) і інш[2].

Здымаецца ў тэлевізійных пастаноўках («Трэцяе пакаленне» па К. Чорнаму — Міхал Тварыцкі, «Трывожнае шчасце» па І. Шамякіну — Пятро Шапятовіч, «Завеі, снежань» па І. Мележу — Апейка, «Плач перапёлкі» па І. Чыгрынаву — Радзівон Чубар, «Крыло цішыні» па Я. Сіпакову — Дзед Басыла), «Ткачы  (руск.)» Г. Гаўптмана — Марыц Егер, і ў кіно («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Белыя росы», «Чорны замак Альшанскі») і інш.

Ролі ў тэатры правіць

і інш.

Праца ў кіно правіць

  1. 1970 — Руіны страляюць — Мікола
  2. 1971 — Паланэз Агінскага — камандзір патрызанскага атрада
  3. 1973 — Тартак
  4. 1973 — Цешча  (руск.)
  5. 1974 — Полымя  (руск.)
  6. 1975 — Ваўчыная зграя
  7. 1979 — Дзень вяртання
  8. 1980 — Буслянё — Пятрок
  9. 1981 — Людзі на балоце — бацька Ганны
  10. 1982 — Раскіданае гняздо
  11. 1982 — Подых навальніцы
  12. 1983 — Белыя росы — Андрэй Ходас, старэйшы сын
  13. 1983 — Чорны замак Альшанскі
  14. 1985 — Трэцяе пакаленне
  15. 1985 — Навучыся танцаваць
  16. 1986 — Дзяржаўная граніца. Фільм 5-ы: Год сорак першы  (руск.) — Антось
  17. 1986 — Знак бяды — Пятрок Багацька
  18. 1987 — Загадкавы наследнік  (руск.)
  19. 1987 — Цыганка Аза
  20. 1988 — Баграная трава
  21. 1989 — Во бару брусніца
  22. 1989 — І паўторыцца ўсё
  23. 1990 — Рой  (руск.)
  24. 1990 — Духаў дзень  (руск.)
  25. 1990 — Маці ўрагану
  26. 1991 — Ноч пры дарозе
  27. 1991 — Сівая легенда
  28. 1992 — Кааператыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім развітанне  (руск.)
  29. 1992 — Ванька-ўстанька
  30. 1993 — Тутэйшыя
  31. 1993 — Птушкі бяз гнёздаў
  32. 1995 — На чорных лядах
  33. 1996 — Шэльма
  34. 1996 — З пекла ў пекла
  35. 1997 — Маё дзела цялячае…
  36. 1998 — Ахвота жыць
  37. 1998 — Маленькі баец
  38. 2003 — Шукшынскія расказы  (руск.)
  39. 2003 — На безымянай вышыні  (руск.) — гаспадар хутару Марак
  40. 2003 — Паўночны Сфінкс
  41. 2003 — Анастасія Слуцкая
  42. 2005 — Бацькоўскі дом
  43. 2006 — Я памятаю
  44. 2007 — Ворагі
  45. 2008 — Пакуль мы жывыя
  46. 2011 — Талаш — Васіль Талаш
  47. 2012 — Крыніца шчасця — Аляксандр
  48. 2013 — Зімні вальс — Арсеній Уладзіміравіч Міхайлаў
  49. 2008 — Каменская-5
  50. 2009 — Кадэт
  51. 2009 — Поп  (руск.)
  52. 2009 — Іван Грозны — Паісі
  53. 2010 — Брэсцкая крэпасць
  54. 2011Клопат

Узнагароды і прэміі правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць