Генадзь Васілевіч Навіцкі

(Пасля перасылкі з Генадзь Навіцкі)

Гена́дзь Васі́левіч Наві́цкі (2 студзеня 1949, Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь (20012003), старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2003—2008).

Генадзь Навіцкі
Старшыня Савета Рэспублікі НС РБ 3-га склікання
28 ліпеня 2003 — 27 верасня 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Аляксандр Вайтовіч
Пераемнік Барыс Батура
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь
10 кастрычніка 2001 — 10 ліпеня 2003
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Ярмошын
Пераемнік Сяргей Сідорскі
Нараджэнне 2 студзеня 1949(1949-01-02) (75 гадоў)
Партыя
Адукацыя
  • БПІ (1971)
  • Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС[d] (1988)
Прафесія інжынер-будаўнік
Дзейнасць інжынер-праектыроўшчык будаўнічых канструкцый, палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 2 студзеня 1949 года ў Магілёве.

У 1971 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-будаўнік». Пасля сканчэння БПІ працаваў майстрам, начальнікам участка будаўнічага ўпраўлення 56-га будаўнічага трэсту Магілёва. З 1974 па 1977 — галоўны інжынер будаўнічага ўпраўлення 92-га будаўнічага трэсту Магілёва.

З 1977 па 1981 год — інструктар аддзела будаўніцтва Магілёўскага абкама КПБ. З 1981 па 1985 год — галоўны інжынер Магілёўскага Аблміжкалгасбуда. З 1985 па 1988 год — загадчык аддзела будаўніцтва Магілёўскага абкама КПБ. У 1988 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1988 па 1994 год — старшыня праўлення Магілёўскага аблсельбуда. Падчас выбарчай кампаніі 1994 года збіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

З 1994 па 1997 год — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. З 1997 па 2001 год — Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 6 кастрычніка 2000 года прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Беларускі банк развіцця». 1 кастрычніка 2001 года прызначаны выконваючым абавязкі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (на месца Уладзіміра Ярмошына).

10 кастрычніка 2001 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, 10 ліпеня 2003 года вызвалены з пасады.

28 ліпеня 2003 года аднагалосна абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.

15 лістапада 2004 года пераабраны старшынёй Савета Рэспублікі. 27 верасня 2008 года сышоў у адстаўку з паста старшыні Савета Рэспублікі.

Сям’я правіць

Жанаты. Мае двух сыноў.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць