Генадзь Паўлавіч Грыцкевіч
Генадзь Паўлавіч Грыцкевіч (22 красавіка 1954, в. Паўазер'е, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Генадзь Паўлавіч Грыцкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
22 красавіка 1954 (70 гадоў) в. Паўазер'е, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 22 красавіка 1954 года ў в. Паўазер'е Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва.
Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў інжынерам, начальнікам аддзела, галоўным інжынерам рамонтна-будаўнічага ўпраўлення гарадскога вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Віцебска; галоўным інжынерам жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага трэста Кастрычніцкага раёна г. Віцебска; намеснікам дырэктара гарадскога вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, начальнікам упраўлення па ўліку і размеркаванні жылля, намеснікам старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.
З'яўляўся старшынёй Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага скліканняў і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.
З'яўляецца дэпутатам Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, членам Камісіі Парламенцкага Сходу па заканадаўстве і Рэгламенце.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)