Генадзь Уладзіміравіч Банкевіч

грамадскі дзеяч Беларусі

Гена́дзь Уладзіміравіч Банке́віч (15 мая 1930(1930-05-15), Вялікая Каўпеніца, Навагрудскае ваяводства6 ліпеня 2007(2007-07-06), Мінск) — вайсковец, грамадскі дзеяч Беларусі.

Генадзь Уладзіміравіч Банкевіч
Род дзейнасці ваенны, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 15 мая 1930(1930-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 2007(2007-07-06) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Банкевіч
Жонка Марыя Банкевіч
Дзеці 2 дачкі: Галіна Падлеская і Аліна
Альма-матар
Партыя
Член у

Член Сойма Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (1989—2007) і Рады Таварыства беларускай мовы (2001—2007). Сузаснавальнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, якое ўзнікла ў адказ на Жнівеньскі путч 1991 года ў Маскве. Падпалкоўнік.

Біяграфія правіць

У другой палове 1930-х гадоў навучаўся ў польскамоўнай школе, але выхоўваўся на беларускіх кніжках і вершах. Быў школьным сябрам бацькі паэта Міхала Уладзіміравіча Анемпадыстава[1]. Пасля Другой сусветнай вайны паступіў у Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага ў Маскве (РСФСР). Пасля сканчэння ВНУ звыш 30 гадоў працаваў інжынерам ракетных войскаў Савецкай арміі ва Усходняй Германіі і Расіі. Выйшаў на пенсію ў званні падпалкоўніка.

У 1989 годзе ўступіў у Беларускі народны фронт «Адраджэньне» пры яго заснаванні і абраўся сябрам яго Сойма, у склад якога штораз перавыбіраўся. 28 верасня 1989 года быў абраны намеснікам старшыні Фрунзенскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы ў Мінску[2]. 20 жніўня 1991 года стаў сузаснавальнікам Беларускага згуртавання вайскоўцаў, якое ўзнікла ў адказ на Жнівеньскі путч у Маскве[3]. 8 верасня 1992 года на Дзень беларускай ваеннай славы ўдзельнічаў у прыняцці прысягі 3000-мі ваенных на вернасць Беларусі на плошчы Незалежнасці ў Мінску[4].

У 1993 годзе ўступіў у Партыю Беларускага народнага фронту. Ладзіў многія талокі ў Курапатах[5]. Кіраваў дружынай Беларускага народнага фронту лікам звыш 1000 чалавек, якая ахоўвала вулічныя шэсці ад правакатараў гвалту[6]. Таксама штогод ладзіў Чарнобыльскі шлях, Дзень Герояў у гонар Слуцкага збройнага чыну і крыжовы шлях у Чэрвені[7]. 20 чэрвеня 1999 года быў абраны старшынёй Мінскай абласной арганізацыі ТБМ[8]. 20 мая 2001 года на 7-м з’ездзе ТБМ абраўся сябрам яго Рады, у склад якой перавыбіраўся на 8-м і 9-м з’ездах 12 кастрычніка 2003 года і 30 кастрычніка 2005 года[9].

Зноскі

  1. Міхал Анемпадыстаў. Светлай памяці: Генадзь Банкевіч. Газета «Наша ніва» (11 ліпеня 2007). Праверана 5 кастрычніка 2020.
  2. Арганізацыя Фрунзенскага раёна Мінска. Таварыства беларускай мовы (22 лістапада 2013). Праверана 5 кастрычніка 2020.(недаступная спасылка)
  3. Алесь Станкевіч. Стварэнне БЗВ не было спантанным ці вымушаным. Газета «Новы час» (12 кастрычніка 2017). Праверана 5 кастрычніка 2020.
  4. Сяргей Навумчык. «Прысягаю на вернасць Рэспубліцы Беларусь» // Дзевяноста другі / рэд. Аляксандр Лукашук, маст. Генадзь Мацур. — Радыё «Свабода», 2017. — С. 278. — 388 с. — (Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе). — ISBN 978-0-929849-85-0.
  5. Валянціна Аксак. Вянок памяці: Генадзь Банкевіч. Радыё «Свабода» (12 ліпеня 2007). Праверана 5 кастрычніка 2020.
  6. Зянон Пазняк. Акупацыйны антынацыянальны рэжым. Партал «Беларуская Салідарнасць» (5 кастрычніка 2020). Праверана 5 кастрычніка 2020.
  7. Аляксандра Дынько. «Страшна вяртацца ў Беларусь». Радыё «Свабода» (5 красавіка 2011). Праверана 5 кастрычніка 2020.
  8. Мінская абласная арганізацыя. Таварыства беларускай мовы (22 студзеня 2014). Праверана 5 кастрычніка 2020.(недаступная спасылка)
  9. Станіслаў Суднік, Таццяна Вабішчэвіч. Летапіс дзейнасці «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны». 1989-2009 / рэд. Алег Трусаў. — Ліда: Наша слова, 2009. — С. 62, 85, 106. — 164 с. — 299 экз. Архівавана 8 кастрычніка 2020.