Генадзь Іванавіч Цітовіч

беларускі харавы дырыжор, музыказнавец, этнограф
(Пасля перасылкі з Генадзь Цітовіч)

Генадзь Іванавіч Цітовіч (25 ліпеня (7 жніўня) 1910, в. Новы Пагост, цяпер Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 21 чэрвеня 1986) — беларускі харавы дырыжор, музыказнавец, этнограф. Народны артыст СССР (1968).

Генадзь Іванавіч Цітовіч
Дата нараджэння 25 ліпеня (7 жніўня) 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1986(1986-06-20) (75 гадоў) ці 21 чэрвеня 1986(1986-06-21)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, музыказнавец, этнолаг
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфічныя звесткі

правіць

Першую навуку мастацву і культуры атрымаў у дзіцячыя гады ад Флора Манцэвіча.[3]

Вучыўся ва Універсітэце Стэфана Баторыя (1936—1939), скончыў Віленскую кансерваторыю (1939). У 1939—1941 і 1945—1951 — рэдактар абласнога радыё, кансультант Дома народнай творчасці ў Баранавічах. У 1974—1975 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Стварыў у в. Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна народны хор (1952), рэарганізаваны ў 1959 ў Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца, у 1964 — у Дзяржаўны народны хор БССР, якім кіраваў да 1974. У 1974—1975 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1946 года.

Даследчыцкая дзейнасць, творчасць

правіць

Запісаў больш за 3 тыс. беларускіх (пераважна), рускіх, украінскіх, польскіх, балгарскіх, літоўскіх, латышскіх народных песень, танцаў, інструментальных найгрышаў. Зрабіў для хору шмат канцэртных апрацовак уласных запісаў. Складальнік шэрагу фальклорных зборнікаў. Даследаваў міжславянскія і славяна-балцкія народна-песенныя сувязі, гістарычнае развіццё беларускай народнай музыкі, беларускае народнае шматгалоссе, традыцыйны і сучасны фальклор у музычным побыце вёскі. Зрабіў значны ўклад у станаўленне і развіццё самадзейнага музычнага мастацтва Беларусі. Актыўна выступаў у перыядычным друку, аўтар шэрагу цыклаў тэле- і радыёперадач.

Складзеныя ім зборнікі ўласных запісаў ахопліваюць усе асноўныя меладычныя стылі і жанры беларускай народнай песні. Аўтар 12 арыгінальных песень на ўласныя словы і вершы беларускіх паэтаў, больш за 60 апрацовак беларускіх народных мелодый («Жавароначкі, прыляціце», «Ой, рана на Йвана», «Рэчанька» і інш.). У тэарэтычных працах параўнальнае даследаванне музычнай творчасці славянскіх народаў, аналіз беларускага народнага шматгалосся, народнага выканальніцтва, стыляў сучаснай народнай песні. Аўтар прац «Беларускія народныя песні» (двухгалосыя, 1948), «Песні шчасця» (сучасныя беларускія народныя песні, 1950), «Песні, беларускага народа» (1959), «Сучасная беларуская песня» (1961), «Польскія народныя песні» (выбраныя, 1962), «Новыя стылявыя рысы традыцыйнай беларускай народнай песні» (1964), «Анталогія беларускай народнай песні» (1968, 2-е выд. 1975), «Аб беларускім песенным фальклоры: Выбраныя нарысы» (1976), зборніка «Добры вечар!» (1986).

Музычны рэдактар тамоў «Радзінная паэзія» (1971), «Жартоўныя песні» (1974) з шматтомнага выдання «Беларуская народная творчасць», а таксама аўтар тэле- і радыёперадач і інш.

Прызнанне

правіць

Народны артыст СССР (1968), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968), Дзяржаўнай прэміі БССР (1978). Узнагароджаны 3 ордэнамі, а таксама медалямі.

Яго імя носіць Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча.

Бібліяграфія

правіць
  • Польскія народныя песні. — Mн., 1962;
  • Анталогія беларускай народнай песні. — Mн., 1968;
  • Аб беларускім песенным фальклоры. [Выбр. нарысы]. — Мн., 1976.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 7 лютага 2020.
  2. Цитович Геннадий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  3. Г.И.Цитович. Мой первый учитель // Люди Нарочанского края. Воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны. — Мн.: Беларусь, 1975. — С. 94-101. — 592 с. — 75 000 экз.

Літаратура

правіць
  • Жураўлёў Д. М. Генадзь Цітовіч. — Mн., 1969.
  • Цітовіч Генадзь Іванавіч // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя / гал. рэд. І. П. Шамякін. — Мн., 1989. — С. 521.
  • Цітовіч Генадзь Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1986. — Т. 5. — С. 477—478.
  • Марціновіч А. Самы шчаслівы чалавек / А. Марціновіч // Беларуская думка. — 2000. — № 8. — С. 28-35.

Спасылкі

правіць