Генеральны вікарый Таварыства Ісуса
Генеральны вікарый Таварыства Ісуса – намеснік генерала езуітаў; ажыццяўляе кіраўніцтва Таварыствам Ісуса ў выпадку смерці генерала і адказвае за скліканне генеральнай кангрэгацыі.
Статус і паўнамоцтвы
правіцьКожны генерал абавязаны прызначыць генеральнага вікарыя. Калі з нейкай прычыны гэта не было зроблена, галава езуіцкай пляцоўкі, у якой памёр генерал, павінен забяспечыць абранне генеральнага вікарыя мясцовымі езуітамі. Генеральны вікарый прызначаў скліканне кагрэгацыі правінцыі і вызначаў з асістэнтамі генерала час правядзення генеральная кангрэгацыі, мэтай якой станавілася абранне новага галавы Таварыства.
Генеральная кангрэгацыя магла абраць генеральнага вікарыя яшчэ пры жыцці генерала з прычыны хваробы ці сталага веку апошняга. Таксама генеральная кангрэгацыя магла абраць генеральнага вікарыя ўжо як пераемніка галавы Таварыства, г. зн. генеральны вікарый аўтаматычна займаў пасаду генерала пасля смерці папярэдніка. Рашэннем XXXIV генеральнай кангрэгацыі Таварыства Ісуса (1995) гэты парадак быў зменены: у выпадку немачымасці выканання генералам сваіх кіраўнічых функцый генеральная кангрэгацыя адразу абірае новага генерала[1].
Генеральныя вікарыі ў Расійскай імперыі
правіцьПасля скасавання папам Кліментам XIV касацыйнага брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) Таварыства Ісуса павінна было спыніць існаванне. Насуперак волі рымскага пантыфіка ордэн працягваў дзейнасць у Прусіі (да 1780 г.) і Расійскай імперыі, дзе на 1-ай Полацкай кангрэгацыі 17 кастрычніка 1782 г. генеральным вікарыям быў абраны Станіслаў Чарневіч. Пры генеральным вікарыі дзейнічалі тры генеральныя асістэнты (з 1785 г. – чатыры), сакратар Таварыства і генеральны пракуратар. Таксама яму падпарадкоўваўся правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса.
Пасля таго, як Пій VII сваім брэвэ Catholicae fidei афіцыйна зацвердзіў дзейнасць ордэна на Беларусі, генеральны вікарый фактычна ператварыўся ў генерала, але тэрытарыяльна яго паўнамоцтвы абмяжоўваліся Расійскай імперыяй («генерал Таварыства Ісуса ў Расіі»). Сітуацыя змянілася ў 1804 г., калі папскім брэвэ Per alias Таварыства Ісуса было таксама легалізавана і ў Каралеўстве Абедзвюх Сіцылій. Улада галавы ордэна Габрыэля Грубера, а потым і яго наступніка Тадэвуша Бжазоўскага стала распаўсюджвацца і на гэтую італьянскую дзяржаву. З выданнем булы Sollicitudo omnium Ecclesiarum (1814) і поўным аднаўленнем Таварыства Ісуса улада генерала Т. Бжазоўскага стала распаўсюджвацца на ўвесь свет.
У канцы XVIII – пачатку ХІХ ст. абавязкі часовых генеральных вікарыяў пасля смерці аднаго кіраўніка ордэна і да абрання наступнага выконвалі: Габрыэль Лянкевіч (18 ліпеня – 8 кастрычніка 1785), Францішак Караў (21 лістапада 1798 – 12 лютага 1799), Геранім Віхерт (11 жніўня – 22 кастрычніка 1802) і Антоній Люстыг (26 сакавіка – 2 верасня 1805)[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.