Генеральны сакратар ААН
Генеральны сакратар ААН — галоўная адміністрацыйная службовая асоба Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Генеральны сакратар прызначаецца Генеральнай Асамблеяй ААН па рэкамендацыі Савета Бяспекі ААН. Рашэнню Савета Бяспекі звычайна папярэднічаюць нефармальныя абмеркаванні і серыя рэйтынгавых галасаванняў. Акрамя таго, кожны з пяці пастаянных членаў Савета можа пры галасаванні скарыстацца правам вета. У адпаведнасці з агульнапрынятай практыкай Генеральнага сакратара не абіраюць з прадстаўнікоў краін - пастаянных членаў Савета Бяспекі.
Генеральны сакратар ААН абіраецца на пяць гадоў з магчымым перавыбраннем на новы тэрмін. Хоць няма ніякіх абмежаванняў на колькасць пяцігадовых тэрмінаў, на працягу якіх генеральны сакратар можа знаходзіцца ў сваёй пасадзе, да гэтага часу ніхто не займаў гэты пост больш за два разы.