Генеральны штаб Германіі

Генеральны штаб Германіі (ням.: Großer Generalstab, літаральна «Вялікі Генеральны штаб») — вышэйшы орган кіравання войскамі Узброеных сіл Германіі ў 19 — 20 ст.

Германскі генеральны штаб
Кайзер Вільгельм II з генераламі Генеральнага штаба Германскай імперыі
Гады існавання 1807 — цяперашні час
Краіна  Прусія
 Германская імперыя
 Веймарская рэспубліка
 Трэці рэйх
 Германія
Уваходзіць у Пруская армія
Тып Q1780072?
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Мольтке Старэйшы
фон Шліфен
фон Мольтке Малодшы
Фон Гіндэнбург
Гальдэр
Гудэрыян

Генеральны штаб Германіі на працягу паўтары стагоддзяў выконваў ролю паўнавартаснага працоўнага органа ваеннага кіравання, узначальваў спачатку прускія войскі, а пасля імперскую армію Германіі, Рэйхсвер і Вермахт. Генштаб нёс поўную адказнасць за бесперапыннае вывучэнне ўсіх аспектаў вайны, а таксама за падрыхтоўку і разгляд планаў мабілізацыі і ваенных кампаніяў. Гэты орган кіравання існаваў неафіцыйна з 1806, а афіцыйна першы Генеральны штаб Прусіі быў заснаваны ў 1814 годзе.

Камплектаванне Генеральнага штаба афіцэрскім корпусам кардынальна адрознівалася ад звычайнага фармальнага адбору службовых асоб. Неабходнымі ўмовамі для атрымання пасады ў Генеральным штабе былі цэласнасць характару, бездакорныя паводзіны на службе і ў побыце. Далей прымаліся пад увагу ваенныя здольнасці, франтавы стаж, тактычная і тэхнічная падрыхтоўка, арганізацыйны талент, фізічная і духоўная цягавітасць, стараннасць, цвярозасць розуму, рашучасць, а не заступніцтва ці багацце.

На працягу доўгага часу свайго развіцця Генеральны штаб выхоўваў і навучаў паўнавартасных ў разумовых і маральных дачыненняў афіцэраў, здольных кіраваць нямецкімі ўзброенымі сіламі ў складаных умовах, у якіх яны звычайна вымушаны былі змагацца.

Прускі Генеральны штаб карыстаўся большай свабодай ад палітычнага кантролю, чым яго сучаснікі, і гэтая аўтаномія была замацаваная ў законе аб стварэнні Германскай імперыі ў 1871 годзе. Ён лічыўся падмуркам германскага мілітарызму ў перыяд пасля Першай сусветнай вайны, калі пераможцы спрабавалі падавіць прускі ваенны дух. Аднак ён выжыў, каб згуляць сваю звыклую ролю ў пераўзбраенні Германіі і ў Другой сусветнай вайне.