Адкрыць галоўнае меню

Генрых III Валуа, Генрык Валезы (фр.: Henri III; 19 верасня 1551, Фантэбло, Францыя — 2 жніўня 1589), герцаг анжуйскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1574), кароль Францыі (1575-1589), апошні прадстаўнік дынастыі Валуа (Ангулемская галіна) на стальцы Францыі. Трэці сын Генрыха II Валуа і Кацярыны Медычы.

Генрых III Валуа
Henri III Versailles.jpg
COA - Henry III of France.svg
 
Дзейнасць: арыстакрат
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 19 верасня 1551[1]
Смерць: 2 жніўня 1589(1589-08-02)[2][3] (37 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Валуа
Бацька: Генрых II Валуа
Маці: Кацярына Медычы
Жонка: Louise of Lorraine[d]
 
Аўтограф: Signature of Henry III Valois as King of Poland.PNG
 
Узнагароды:
Order of the Holy Spirit
Генрых III Валуа. Малюнак Яна Матэйкі

БіяграфіяПравіць

Ваенная і палітычная кар’ера Генрыка пачалася вельмі рана. У лістападзе 1567 ён прызначаны генерал-лейтэнантам і атрымаў камандаванне над каралеўскім войскам Францыі. Генрыху прыпісваюць дзве перамогі над гугенотамі пры Ярнаке ў сакавіку 1569 і пры Манкантры ў верасні 1569. Хоць на самой справе кіраўніцтва войскам ажыццяўлялі больш дасведчаныя палкаводцы, у Парыж ён вярнуўся авеяны славай гэтых перамог. Генрык быў любімым сынам Кацярыны Медычы і існуе меркаванне, што яна жадала каб менавіта ён атрымаў каралеўскі сталец.

Кароль польскі і вялікі князь літоўскіПравіць

Баючыся палітычнага ўзмацнення Генрыха ў Францыі, яго брат Карл IX Валуа падтрымаў прапанову ажаніць яго з Ганнай Ягелонкай, каб пасля смерці Жыгімонта Аўгуста ён стаў спадкаемцам Рэчы Паспалітай і такім чынам пазбавіцца ад Генрыха ў Францыі і адначасова не дапусціць на трон Рэчы Паспалітай Габсбургаў. Але звесткі пра Варфаламееўскую ноч (24 жніўня 1572), у падрыхтоўцы якой удзельнічаў Генрых, выклікалі выступленні супраць яго кандыдатуры пратэстантаў Рэчы Паспалітай. Прадстаўнік Францыі біскуп дэ Манлюк усё ж такі здолеў атрымаць падтрымку большасці сенатараў і шляхты, што сабраліся на выбары. Ён даў пісьмовае пацвярджэнне ўмоў, на якіх Генрых будзе абраны каралём, г.зв. «Генрыкавых артыкулаў». Генрых абавязваўся таксама пабрацца шлюбам з Ганнай Ягелонкай адразу па прыездзе ў Рэч Паспалітую. Таксама была падпісана дамоўленасць пра ваенныя і фінансавыя адносіны паміж Рэччу Паспалітай і Францыяй, умовы пакарання французскім урадам удзельнікаў Варфаламееўскай разні і ўстанаўленне міру з гугенотамі. На элекцыйным сойме ў Варшаве (11 мая 1573) гнезненскі архібіскуп Уханскі абвясціў абранне Генрыха каралём польскім і вялікім князем літоўскім. 16 мая 1573 пасля атрымання канчатковай згоды часткі паслоў-пратэстантаў надворныя маршалкі, каронны і літоўскі, афіцыйна абвясцілі абранне на стальцы Генрыха. 18 лютага 1574 Генрык прыехаў у Кракаў, 24 лютага 1574 адбыліся каранацыя і прысяга ў адпаведнасці з «Генрыкавымі артыкуламі».

Большасць паслоў сойма, бачачы няздольнасць Генрыха выканаць фінансавыя і ваенныя абавязкі, патрабавала паўторнай прысягі па кожным пункце артыкулаў асобна. У шмат якіх ваяводствах пачаўся рух за пазбаўленне Генрыха кароны. Не ўдалося, як гэта прадугледжвалі «Генрыкавы артыкулы», стварыць пры каралю дарадчы орган з 16 сенатараў і паслоў. Незадавальненне выклікала нежаданне Генрыха ажаніцца з Ганнай Ягелонкай.

30 мая 1574 у ва Францыі памёр Карл IX. Сенат Рэчы Паспалітай пастанавіў, што рашэнне аб ад’ездзе караля можа прыняць толькі вальны сойм. У ноч на 19 чэрвеня 1574 Генрых тайна выехаў з Кракава. Падкаморы каронны Ян Тэнчынскі дагнаў яго, але дамогся толькі абяцання вярнуцца ў Рэч Паспалітую, як толькі ўладкуе справы ў ва Францыі. У Францыі Генрыха абралі каралём пад імем Генрыха III. У Рэч Паспалітую ён не вярнуўся, але да канца жыцця карыстаўся тытулам караля польскага і вялікага князя літоўскага.

Кароль ФранцыіПравіць

Стаўшы каралём Францыі, Генрых пайшоў на значныя саступкі гугенотам. Гэта выклікала незадавальненне католікаў, і ў 1576 герцаг Генрых дэ Гіз заснаваў Каталіцкую лігу для супрацьдзеяння зменам. У 1585 пачалася чарговая рэлігійная вайна. Увясну 1588 Генрых дэ Гіз увайшоў у Парыж, кароль быў вымушаны бегчы. У снежні таго ж года Генрых дэ Гіз і яго брат, кардынал Людовік дэ Гіз, былі забітыя людзьмі Генрыха III. Затым кароль у саюзе з лідарам гугенотаў, каралём наварскім Генрыхам, пачаў аблогу Парыжа. Падчас аблогі ён быў забіты манахам дамініканскага ордэна Якавам Клеманам. Генрых Наварскі змяніў яго на французскім троне.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118773720 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Henry III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Henri III, Roi de France // The Peerage — 717826 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118773720 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

СпасылкіПравіць