Адкрыць галоўнае меню

Ге́нрык (Энры́ка) Марко́ні (польск.: Henryk Marconi, італ.: Enrico Marconi; 7 студзеня 1792, Рым21 лютага 1863, Варшава) — польскі архітэктар італьянскага паходжання, адзін з найвыдатнейшых і пладавітых польскіх архітэктараў першае паловы XIX стагоддзя.

Генрык Марконі
Henryk Marconi (43647).jpg
Дата нараджэння: 7 студзеня 1792(1792-01-07)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 лютага 1863(1863-02-21) (71 год)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах: Варшава
Архітэктурны стыль: класіцызм, эклектыка
Commons-logo.svg Генрык Марконі на Вікісховішчы
Палац Паца ў Даўспудзе (XIX ст.)

БіяграфіяПравіць

 
Рысунак статуі, што сімвалізуе тэрыю архітэктуры, са сшытка нататак з лекцый Генрыка Марконі
 
Надмагілле Генрыка Марконі на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве

Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі Леандра (17631837), пасля ў 18061810 навучаўся ва ўніверсітэце і адначасова ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Балонні. Ад 1811 года навучаўся рысунку ў сярэдняй школе ў Луга. У Польшчу быў запрошаны ў 1822 генералам Людвікам Міхалам Пацам дзеля завяршэння палаца ў Даўспудзе. Ад 1827 займаў пасаду ў Аддзеле прамысловасці і гандлю Урадавай камісіі ўнутраных, духоўных спраў і публічнай асветы, а ў 18511858 быў прафесарам у Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве.

Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве, асобна ад жонкі, дачкі і сыноў Генрыка, Яна і Уладзіслава, якія пахаваныя на евангельска-рэфармацкіх могілках.

Сям'яПравіць

Меў брата Ферантэ.

Ажаніўся з дачкой садоўніка Пацаў Маргарытай з шатландскага роду Хэйтанаў (18071884). Жонка была кальвіністкай, некаторыя дзеці выгадаваныя ў кальвінізме, іншыя ў каталіцтве. Дзеці: Карл Антоні (18261864, жывапісец), Элеанора Кольберг (18321882), Леандра (18341919, архітэктар), Генрык (18421920, інжынер-тэхнолаг), Ян (18451921), Уладзіслаў (18481915, архітэктар).

Найістотнейшыя працыПравіць

НеарэнесансныяПравіць

 
Атэль «Еўрапейскі» (Варшава, 1855). Адбудаваны ў 1949—51
 
Санаторый Марконі ў Буську-Здруі (1835)

КласіцыстычныяПравіць

НеагатычныяПравіць

ЛістыПравіць

  • O porządkach architektonicznych, Warszawa 1828, wyd. 2 1837
  • Saggio sugli ordini di architettura, Warszawa 1831
  • Zbiór projektów architektonicznych, Warszawa, 1838-42

ЦікавосткіПравіць

  • Імем архітэктара названы варшаўскі тэатр, заснаваны ў 2009 таварыствам «Italiani In Polonia» («Італьянцы ў Польшчы»). Тэатр размяшчаецца ў скляпеннях запраектаванага Генрыкам Касцёла ўсіх святых.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Aldona Bartczakowa. Pałac Paca. — Warszawa, 1973.
  • Tadeusz S. Jaroszewski. O siedzibach neogotyckich w Polsce. — Warszawa, 1981. — ISBN 83-01-01758-9.
  • Tadeusz S. Jaroszewski. Henryk Marconi i neogotyk (uwagi) // «Rocznik Białostocki». — 1976. — Т. 13. — С. 451—471.
  • Katalog rysunków architektonicznych Henryka i Leandra Marconich w Archiwum Głównym Akt Dawnych / oprac. Tadeusz S. Jaroszewski, Andrzej Rottermund. — Warszawa: Biblioteka Muzealnictwa i Ochrony Zabytków, 1977. — Т. 11. — (seria A).
  • Stanisław Łoza. Architekci i budowniczowie w Polsce. — Warszawa, 1954.
  • Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk, 1974. — Т. XIX/1. — С. 599—600.
  • The Dictionary of Art / ed. Jane Turner. — Т. 20. — ISBN 1-884446-00-0.

СпасылкіПравіць