Генрыкавы артыкулы

(Пасля перасылкі з Генрыхавы артыкулы)

Генрыкавы артыкулы (лац. Articuli Henriciani) - акты пра абмежаванне вярхоўнай улады ў Рэчы Паспалітай соймам, прынятыя ў 1574 пры абранні каралём і вялікім князем Генрыка Валезы. Складаліся з 18 пунктаў, паводле якіх кароль не меў права прызначаць сабе пераемніка, мець зносіны з замежнымі дзяржавамі, прызначаць паспалітае рушанне. Кароль пазбаўляўся заканадаўчага і судовага права, абмяжоўвалася яго права ўстанаўліваць падаткі. Пацвярджалася права ўласнасці феадалаў. Кароль абавязваўся падтрымліваць рэгілійны мір у краіне, сам ён і ў мірны час павінен быў знаходзіцца пад апекай 16 сенатараў, а калі ён не выконваў узятых на сябе абавязкаў, то ўсе жыхары Рэчы Паспалітай рабіліся вольнымі ад падпарадкавання і вернасці каралю.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць