Генрых Іаган Непамук фон Кранц

Генрых Іаган Непамук фон Кранц (ням.: Heinrich Johann Nepomuk Edler von Crantz; 25 лістапада 1722, Люксембург — 18 студзеня 1797, Юдэнбург, Штырыя) — аўстрыйскі ўрач і батанік.

Генрых Іаган Непамук фон Кранц
ням.: Heinrich Johann Nepomuk Edler von Crantz
Classis cruciformium…
Classis cruciformium…
Дата нараджэння 25 лістапада 1722(1722-11-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 1797(1797-01-18) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, гінеколаг, выкладчык універсітэта, урач
Навуковая сфера батаніка і медыцына
Месца працы
Альма-матар
Член у
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Crantz».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI

Біяграфія

правіць

Быў прафесарам у Венскім універсітэце (стаў доктарам медыцыны ў 1750 годзе); вывучаў пытанні акушэрства разам з Андрэ Леўрэ  (англ.) і Нікаласам Пюзо (фр.: Nicolas Puzos) у Парыжы, а таксама ў Лондане. Прапанаваў ужываць больш дасканалыя прыёмы гігіены пры родах.

Быў выгнаны Марыяй Тэрэзіяй у Карніёлію, дзе заняўся металургіяй, а затым быў вернуты са ссылкі Іосіфам II.

Падрабязны некралог Кранца быў напісаны Нейльрэйхам («Verhandlungen der Zool.-bot. Gessellsch.», V, 33).

Бібліяграфія

правіць

Найважнейшыя сачыненні Кранца:

  • «Materia medica et chirurgica juxta systema naturae digesta» (1762, 3 т.),
  • «Scorpes austriacae» (17621767; 3 т., з 15 табліцамі),
  • «Institutiones rei herbariae» (1766, 2 т.),
  • «Classis Umbelliferarum emendata» (1767, з 6 табл.),
  • «Classis Cruciformium emendeta» (1769, з 3 табл.).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #120597411 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

правіць