Генрых Аляксеевіч Філіпаў

дзяржаўны дзеяч БССР, міністр паліўнай прамысловасці БССР

Ге́нрых Аляксе́евіч Філі́паў (1 мая 1929, Варонеж — 2 чэрвеня 1993, Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР, міністр паліўнай прамысловасці БССР (1972—1988), кандыдат тэхнічных навук (1972).

Генрых Аляксеевіч Філіпаў
Сцяг міністр паліўнай прамысловасці БССР
1977 — 1988
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік ён сам, як міністр тарфяной прамысловасці
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг міністр тарфяной прамысловасці БССР
1972 — 1977
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Іван Брытаў
Пераемнік ён сам, як міністр паліўнай прамысловасці
Нараджэнне 1 мая 1929(1929-05-01)
Смерць 2 чэрвеня 1993(1993-06-02) (64 гады)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Месца працы
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951).

З 1951 года начальнік аддзела, галоўны інжынер торфапрадпрыемства, галоўны інжынер, начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. З 1960 года намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, старшыня Рэспубліканскага аб’яднання Сельгастэхнікі. З 1962 года намеснік старшыні Бюро ЦК КПБ па кіраўніцтву сельскай гаспадаркай, адначасова загадчык аддзела ЦК КПБ, у 1965—1967 гадах першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР. З 1968 года загадчык сектара, намеснік дырэктара Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі нечарназёмнай зоны СССР.

З 1972 года міністр тарфяной прамысловасці БССР, з 1977 года — міністр паліўнай прамысловасці БССР.

З 1988 па 1991 год першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па паліву і газіфікацыі.

Памёр 2 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Усходніх могілках горада Мінска.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1962—1966). Кандыдат у члены ЦК КПБ (1961—1971).

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі За працоўную доблесць, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць