Эрнст Генрых Брунс (Ernst Heinrich Bruns) — нямецкі матэматык і астраном.

Эрнст Генрых Брунс
ням.: Ernst Heinrich Bruns
Генрых Брунс. Мастак Антон Кламрот, 1908 год.
Генрых Брунс. Мастак Антон Кламрот, 1908 год.
Дата нараджэння 4 верасня 1848(1848-09-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1919(1919-09-23)[1][2] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, астраном, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка, астраномія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Карл Веерштрас[5] і Эрнст Эдуард Кумер
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Наведваў Гімназію Фрыдрыха Вільгельма ў Берліне, у 1866—1871 гадах вывучаў у Берліне матэматыку, астраномію і фізіку, у 1872—1873 гадах быў лічыльнікам у Пулкаўскай абсерваторыі, у 1873—1876 гадах — абсерватарам у Дэрпцкой абсерваторыі і дацэнтам у мясцовым ўніверсітэце ў 1876 годзе быў запрошаны на пасаду экстраардынарнага прафесара матэматыкі ў Берлін, а ў 1882 годзе прафесарам астраноміі і дырэктарам абсерваторыі ў Лейпцыг, на месца Карла Брунса. У гонар Брунса названы астэроід (901) Брунсія, адкрыты ў 1918 годзе.

Публікацыі правіць

Брунс надрукаваў юбілейнае сачыненне:

  • «Uber die Penoden der elliptischen Integrale erster und zweiter Gattung» (Дэрп., 1875);
  • «Die Figur der Erde» (Берл., 1878),

а таксама шэраг артыкулаў у «Journal fur die reine und angewandte Mathematik», у «Mathem. Annalen» і іншых спецыяльных выданнях.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Ernst Heinrich Bruns // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 кастрычніка 2023.
  4. а б https://books.google.cat/books?id=iNdFAAAAcAAJ&pg=PA1
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 23 снежня 2018.

Літаратура правіць