Генрых Бургундскі (граф Партугаліі)
Генрых (Энрыке) Бургундскі (1066, Дыжон, Бургундыя — 1 лістапада 1112, Асторга, Леон) — граф Партугаліі, заснавальнік Бургундскай дынастыі, якая кіравала Партугаліяй да 1363 года.
Генрых Бургундскі Henrique de Borgonha | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1093 — 1 лістапада 1112 | |||
Папярэднік | — | ||
Пераемнік | Тэрэза Леонская | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 1066 | ||
Смерць | 1 лістапада 1112 | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Бургундская дынастыя | ||
Бацька | Генрых Бургундскі[d] | ||
Маці | Сібіла Барселонская[d] | ||
Жонка | Тэрэза Леонская[d] | ||
Дзеці | Урака Энрыкіш[d], Санша Энрыкіш[d], Афонсу I Вялікі і Тэрэза Энрыкіш[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Генрых Бургундскі быў унукам герцага Бургундыі і адным з вядучых военачальнікаў Альфонса VI, караля Леона і Кастыліі. У 1085 годзе ён дапамог адваяваць Таледа ў мусульман і быў узнагароджаны феадальным памесцем каля Апорта.
БіяграфіяПравіць
Кароль Іспаніі Альфонса VI Храбры, які вёў бесперапынныя войны з сарацынамі, збіраў пад сваімі сцягамі мноства іншаземных рыцараў, гатовых ваяваць за Хрыста. Імі рухала хутчэй сапраўдная адданасць веры, чым імкненне да славы і ўшанаванняў, калі яны, пакінуўшы родныя краі, адпраўляліся ваяваць з сарацынамі; тым не менш, Альфонса не пакідаў іх без увагі і шчодрай узнагароды. Аднаму з такіх рыцараў ва ўзнагароду было падаравана графства Партугалія і аддадзена рука незаконнанароджанай каралеўскай дачкі Тэрэзы.
Генрых уступіў ва ўладанне новымі землямі і працягнуў вайну з мусульманамі. Ён таксама прыняў удзел у першым Крыжовым паходзе (1096—1099) пад камандаваннем Гадфруа Бульёнскага, і пасля перамогі ў Іўдзею вярнуўся дамоў.
Неўзабаве Генрых памёр, пакінуўшы непаўналетняга сына, Афонсу Энрыкеша. Тэрэза Леонская, маці Афонсу, жадала прысвоіць уладанні, ізноў выйдучы замуж, але прынц Афонсу пазмагаўся з ёй у бітве і ўзяў яе ў палон. Ён таксама ваяваў з Кастыліяй, і зноў выйграў бітву, паклаўшы пачатак партугальскай дзяржаўнасці.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1020826479 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Rafael Altamira, La Spagna (1031—1248), in «Storia del mondo medievale», vol. V, 1999, pp. 865-896
- Edgar Prestage, Il Portogallo nel medioevo, in «Storia del mondo medievale», vol. VII, 1999, pp. 576-610