Генрых Вальпат фон Басенгайм

Генрых Вальпат фон Басенгайм (? — 5 лістапада 1200, Акра) — першы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна (1198—1200).

Генрых Вальпат фон Басенгайм
ням.: Heinrich Walpot von Bassenheim
1-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
1198 — 1200
Папярэднік адсутнічае
Пераемнік Ота фон Керпен
Нараджэнне
Смерць 1200
Месца пахавання
Нацыянальнасць Германія
Веравызнанне Каталіцтва
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

На сённяшні дзень амаль не існуе гістарычных крыніц пра Басенгайма і большасць з іх заснаваны на здагадках гісторыкаў.

 
Герб Басенгайма на балконе дома ў горадзе Майнцы

Паходзіў з заможнай арыстакратычнай сям'і з Майнца. Верагодна быў галоўным прыхільнікам пераўтварэння нямецкага духоўнага брацтва ў ваенны ордэн. У 1199 г. з рук вялікага магістра тампліераў Гілберта, ад імя Папы рымскага Інакенція III, атрымаў статут ордэна, складзены на ўзор статута тампліераў.

Памёр у Акры, дзе і пахаваны.

Зноскі

Спасылкі правіць