Генрых Кнір (ням.: Heinrich Knirr; 2 верасня 1862, Панчава, цяпер Сербія — 26 мая 1944, Штаўдах, Баварыя) — нямецкі мастак.

Генрых Кнір
ням.: Heinrich Knirr
Фатаграфія
Дата нараджэння 2 верасня 1862(1862-09-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1944(1944-05-26)[3][4] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр партрэтны жывапіс[d][5][6], жанравы жывапіс[5][6] і фігурка[d][6]
Вучоба
Мастацкі кірунак акадэмізм[7]
Уплыў на Генрых Гофман[d], Trude Schullerus[d][8] і Emmy Paungarten[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся жывапісу ў Венскай акадэміі мастацтваў у Крысціяна Грыпенкерля і Карла Вурцынгера, затым у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў у Габрыэля фон Хакля і Людвіга Лёфца. У 1888—1914 г. трымаў прыватную школу жывапісу ў Мюнхене, дзе вучыліся, у прыватнасці, Эдмунд Штэпес, Эміль Орлік і Паўль Клее. З 1898 па 1910 г. ён таксама выкладаў у Мюнхенскай акадэміі.

Найбольшай вядомасці Кнір дасягнуў у гады Трэцяга рэйха. Выкананы ім парадны партрэт Гітлера (1935), прызначаны для адкрыцця штогадовай Вялікай Германскай выставы мастацтваў у Мюнхене, стаў адным з найболей прызнаных афіцыйных малюнкаў фюрара; Кнір таксама напісаў пасмяротны партрэт маці Гітлера.

Зноскі