Генрых Латвійскі
Генрых Латвійскі (лац.: Henricus de Lettis, ням.: Heinrich von Lettland, лат.: Latviešu Indriķis; 1187/1188, Ніжняя Германія — пасля 1259) — каталіцкі святар у Рыжскім архіепіскапстве, місіянер сярод латгалаў, якія жылі па берагах ракі Імера. Аўтар «Хронікі Лівоніі»[5].
Генрых Латвійскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1187[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1259[1][2][3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | святар, пісьменнік, гісторык, храніст |
Мова твораў | лацінская мова |
БіяграфіяПравіць
Этнічная прыналежнасць Генрыха аспрэчваецца: Андрэйс Пумпурс у эпасе «Лачплэсіс», а ўслед за ім латвійская гістарыяграфія першай паловы XX стагоддзя на чале з Арведам Швабэ(руск.) бел. настойвала на тым, што Генрых быў латышом[6] (магчыма, узятым у дзіцячым узросце на выхаванне немцамі), аднак у самой «Хроніцы» Генрых паслядоўна ўжывае займеннік «мы», кажучы пра немцаў.
Выхоўваўся ў манастыры аўгусцінцаў(руск.) бел. Зегеберг(руск.) бел. на гары Сегэ ў Галштыніі. У 1205 годзе Генрых юнаком трапіў у Рыгу[5] і пазней пачаў місіянерскую дзейнасць у Лівоніі. У 1208 годзе ён быў пасвечаны епіскапам Альбертам у сан святара, атрымаў прыход у Рубенэ(лат.) бел. (Папендорф, ням.: Ymera), які знаходзіцца ў 12 км на поўнач ад Вендэна, які пазней быў падараваны яму ў леннае валоданне.
У 1225—1227 гадах Генрых Латвійскі склаў «Хроніку Лівоніі» (лац.: Chronicon Livoniae, ням.: Livländische Chronik), у якіх падрабязна апісаў падзеі Лівонскага крыжовага паходу і гісторыю звароту ў хрысціянства куршаў, ліваў, латгалаў, эстаў і селаў. Хронікі Генрыха з'яўляюцца найбольш аўтарытэтнай крыніцай па гісторыі Лівоніі канца XII і пачатку XIII стагоддзяў[5], яна адметная дэталёвым апісаннем фактаў, дакладнасцю імёнаў, геаграфічных назваў, храналогіі[5].
Навуковыя выданні ХронікіПравіць
- Leonid Arbusow, Albert Bauer (Hrsg.): Heinrici Chronicon Livoniae / Heinrichs Livländische Chronik. (Monumenta Germaniae Historica(руск.) бел.; SS rer. Germ.; 31). 2. Auflage. Hahn, Hannover 1955;
- E. Pabst (Hrsg.): Heinrich's von Lettland Livländische Chronik. Ein getreuer Bericht wie das Christenthum und die deutsche Herrschaft sich im Lande der Liven, Letten und Ehsten Bahn gebrochen. Nach Handschriften mit vielfacher Berichtigung des üblichen Textes aus dem Lateinischen übersetzt und erläutert. Gressel, Reval 1867;
- «Хроника Ливонии» Генриха Латвийского / Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е издание.
У мастацтвеПравіць
Генрых Латвійскі стаў героем паэмы Візмы Бэлшавіцы «Заўвагі Генрыха Латвійскага на палях Лівонскай хронікі» (лат.: Indriķa Latvieša piezīmes uz Livonijas hronikas malām, 1969), дзе вобраз латыша-храніста, вымушанага прыхільна апісваць заваёвы чужога яму рэжыму, выкарыстаны паэтэсы, як лічыцца, каб выказаць сваё стаўленне да савецкага рэжыму ў Латвіі[6]. Генрых Латвійскі адзін з галоўных персанажаў рамана Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», таксама згадваецца ў аповесці Уладзіміра Арлова «Дзень калі ўпала страла».
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119318679 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Henricus Lettus // opac.vatlib.it
- ↑ 3,0 3,1 Henricus Lettus // Нацыянальная бібліятэка Польшчы — 1928.
- ↑ LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 Генрих Латвийский // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
- ↑ 6,0 6,1 Linda Kaljundi, Kaspars Kļaviņš. The Chronicler and the Modern World: Henry of Livonia and the Baltic Crusades in the Enlightenment and National Traditions // Crusading and Chronicle Writing on the Medieval Baltic Frontier: A Companion to the Chronicle of Henry of Livonia / Edited by Marek Tamm, Linda Kaljundi and Carsten Selch Jensen. — Ashgate Publishing, Ltd., 2011. — P. 445—449. (англ.)
ЛітаратураПравіць
- Генрих Латыш // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Iben Fonnsberg-Schmidt, Papieże i krucjaty bałtyckie 1157—1254, przekł. Bogusław Solecki, Warszawa 2009, s. 27-29.
- Hermann Hildebrand, Die Chronik Heinrichs von Lettland. Magisterarbeit, Dorpat 1867 (Digitalisat)
- Hermann Hildebrand, Heinrich von Lettland, [w:] Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 11, Duncker & Humblot, Leipzig 1880, S. 637—639.
- Friedrich Wilhelm Bautz, Heindrich von Lettland, [w:] Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 2, Hamm 1990, ISBN 3-88309-032-8, Sp. 682—683.
СпасылкіПравіць
- Arbusov, Leonid(укр.) бел.. Grundriss der Geschichte Liv-, Est- und Kurlands(укр.) бел.. — Riga: Jonck und Poliewsky, 1918.