Генрык Лаўмянскі

(Пасля перасылкі з Генрых Лаўмянскі)

Генрык Лаўмянскі (польск.: Łowmiański; 22 жніўня 1898, Даўгуджэй, цяпер Літва — 4 верасня 1984, Познань) — польскі гісторык-медыевіст і славяназнавец.

Генрык Лаўмянскі
польск.: Henryk Łowmiański
Дата нараджэння 22 жніўня 1898(1898-08-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1984(1984-09-04)[1] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Maria Łowmiańska[d]
Род дзейнасці гісторык, медыявіст
Навуковая сфера медыевістыка, гісторыя, славістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомы як аўтар прац па гісторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага
Член у
Узнагароды
Ордэн Будаўнікоў Народнай Польшчы
Ордэн Будаўнікоў Народнай Польшчы
Ордэн Сцяг Працы II ступені
Дзяржаўная прэмія ПНР I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ва ўніверсітэце Св. Уладзіміра ў Кіеве, дзе сярод яго настаўнікаў быў вядомы гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі. У 1919 г. пераехаў у Вільню, ва Універсітэт Стэфана Баторыя, з 1934 г. — прафесар. Напісаныя Г. Лаўмянскім у 1920-1930-я працы застаюцца актуальнымі. Гісторыкам была і жонка — Марыя Лаўмянская, разам яны падрыхтавалі да выдання (1939) фундаментальны том «Актаў віленскіх цэхаў», але пачатак 2-й сусветнай вайны пакінуў кнігу ў рукапісе.

У красавіку 1945 г. кіраўніцтва Пазнаньскага ўніверсітэта прапанавала Г. Лаўмянскаму ўзначаліць кафедру Усходняй Еўропы, і ў сярэдзіне мая 1945 г. Г. Лаўмянскі пакінуў Вільню. З сабою Лаўмянскі перавёз унікальную бібліятэку, якой карысталіся некалькі пакаленняў студэнтаў. У Познані быў заснаваны асяродак вывучэння ВКЛ, праз нейкі час пачаў выходзіць навуковы альманах «Lituano-Slavica Posnanensia», прысвечаны гісторыі ВКЛ. З 1951 г. — дырэктар Інстытута гісторыі Пазнаньскага ўніверсітэта. Правадзейны член Польскай АН (1952).

Рэдактар 1-га тома Гісторыі Польшчы (1957). Аўтар прац па гісторыі польскага Сярэднявечча, даследаванняў па гісторыі Расіі і іншых славянскіх краін. У працы «Праблема ролі нарманаў ва ўзнікненні славянскіх дзяржаў» (1957) Г. Лаўмянскі раскрытыкаваў нарманісцкую тэорыю. Фундаментальная праца Г. Лаўмянскага «Старажытнейшая гісторыя Польшчы» (1963) адзначаная ў 1964 г. Дзяржаўнай прэміяй.

Загінуў, трапіўшы пад трамвай (у Г. Лаўмянскага быў зусім слабы зрок).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура правіць