Генрых Мхітаран

армянскі футбаліст

Генрых Мхітаран (арм.: Հենրիխ Համլետի Մխիթարյան; нар. 21 студзеня 1989, Ерэван, Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР, цяпер Арменія) — армянскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Арменіі. Ганаровы грамадзянін Ерэвана (2012)[3].

Футбол
Генрых Мхітаран
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Генрых Гамлетавіч Мхітаран
Нарадзіўся 21 студзеня 1989(1989-01-21)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Арменія
Рост 177 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Інтэрнацыянале
Нумар 22
Маладзёжныя клубы
1995—2006 Арменія Пюнік (Ерэван)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 Арменія Пюнік (Ерэван) 70 (30)
2009—2010 Украіна Металург (Данецк) 37 (12)
2010—2013 Украіна Шахцёр (Данецк) 72 (38)
2013—2016 Германія Барусія (Дортмунд) 90 (23)
2016—2018 Англія Манчэстэр Юнайтэд 39 (5)
2018—2020 Англія Арсенал 39 (8)
2019—2020   Італія Рома 22 (9)
2020—2022 Італія Рома 65 (18)
2022— Італія Інтэрнацыянале
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Арменія Арменія (да 17) 5 (1)
2007—2008 Арменія Арменія (да 19) 6 (1)
2008—2010 Арменія Арменія (да 21) 13 (9)
2007— Арменія Арменія 95 (32)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Ерэване 21 студзеня 1989 года ў футбольнай сям’і. У 1990 годзе пераехаў у Францыю, дзе гуляў яго бацька, вядомы савецкі нападнік, Гамлет Мхітаран, там Генрых вывучыў францускую мову. Пасля смерці бацькі Генрых з сям’ёй вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у акадэміі «Пюніка».

У 2003 годзе Генрых Мхітаран ва ўзросце 14 гадоў адправіўся на стажыроўку ў бразільскі клуб «Сан-Паўлу», там Генрых навучыўся бразільскаму майстэрству і пражыў 4 месяцы, і там жа ён пазнаёміўся з такімі футбалістамі, як Эрнаніс, Лукас Мора, Аскар, Дэнілсан. З некаторымі ён падтрымлівае сувязь, маючы зносіны на партугальскай мове. Усяго Мхітаран ведае сем моў (армянскую, рускую, украінскую, французскую, англійскую, партугалькую і нямецкую).

6 ліпеня 2016 года падпісаў кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. У складзе каманды ў сезоне 2016/17 стаў пераможцам Лігі Еўропы, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Аякса» (2:0).

У студзені 2018 года ў абмен на Алексіса Санчэса перайшоў у лонданскі «Арсенал»[5]. Дэбютаваў за новы клуб 3 лютага 2018 года ў матчы супраць «Эвертана» (5:1), дзе адзначыўся трыма галявымі перадачамі.

У верасні 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Ромы»[6]. У жніўні 2020 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з «Арсеналам» і стаў іграком «Ромы» на трывалай аснове[7].

У ліпені 2022 года, пакінуўшы «Рому» ў якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовы кантракт з «Інтэрнацыянале»[8].

Зноскі

Спасылкі правіць