Генрых Юр’евіч Грыгоніс

(Пасля перасылкі з Генрых Юр'евіч Грыгоніс)

Генрых Юр’евіч Грыгоніс (20 мая 1889, в. Пабяржы, Віленскі павет, цяпер Вільнюскі раён, Літва — 4 лістапада 1955) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1941)[1].

Генрых Грыгоніс

Г. Грыгоніс. Мастак Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч. 1927
Імя пры нараджэнні Генрых Юр’евіч Грыгоніс
Дата нараджэння 20 мая 1889(1889-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 1955(1955-11-04) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
 СССР
Прафесія акцёр
Кар’ера 1909—1955
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 7651748
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Магіла Генрыха Грыгоніса

У 1908—1915 гадах працаваў у антрэпрызах на Далёкім Усходзе, у 1917—1919 гадах у тэатрах Петраграда. У 1919 годзе ў Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі (выканаў ролі Пустарэвіча, Старца ў «Паўлінцы» і «Раскіданым гняздзе» Я. Купалы). З 1920 года ў БДТ-1.

Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Творчасць правіць

 
Г. Грыгоніс у ролі Журдэна
 
Г. Грыгоніс у ролі Нічыпара

Акцёр яркай сцэнічнай індывідуальнасці; яму былі уласцівы вострая камедыйнасць і лірыка-драматычная афарбоўка роляў. Створаныя ім народныя характары адметныя сакавітым гумарам, нацыянальным каларытам: Даліла («На Купалле» М. Чарота), Каваль («Каваль-ваявода» Е. Міровіча), Мікола («Салавей» З. Бядулі), Анісім («Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка), Нічыпар, Сымон Верас («Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы). У класічным рэпертуары асаблівы поспех меў у ролі Журдэна («Мешчанін у дваранах» Мальера). Сярод іншых значных роляў: Дзяк («Пісаравы імяніны» У. Галубка), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Здымаўся ў кіно: «Кармялюк», «Хто смяецца апошнім» і інш[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць