Генрых фон Гогенлоэ
Генрых фон Гогенлоэ (? — 15 ліпеня 1249) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 1244—1249 г.
Генрых фон Гогенлоэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Heinrich von Hohenlohe | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Герхард фон Мальберг | ||||||
Пераемнік | Гюнтэр фон Вюлерслебен | ||||||
Нараджэнне | 1195[1] | ||||||
Смерць | 15 ліпеня 1249 | ||||||
Дзейнасць | канонік | ||||||
![]() |
Быў сынам аднаго з самых багатых і магутных феадалаў Вюртэмберга. У яго было чатыры брата і адна сястра.
У дзяцінстве быў прызначаны для святарства. У снежні 1220 г. далучыўся да рыцараў ордэна. У 1221 г. здзейсніў паломніцтва ў Святую Зямлю. У 1225 г. па наказе вялікага магістра Германа фон Зальца, суправаджаў у Італію жонку імператара Фрыдрыха II. З гэтага часу знаходзіўся ў акружэнні вялікага магістра.
Пасля адрачэння ад стальца Герхарда фон Мальберга Генрых фон Гогенлоэ быў абраны на пасаду вялікага магістра. Ён лічыўся прыхільнікам імператара і выступаў у якасці пасродніка ў канфлікце паміж папам Інакенціем IV і самім імператарам, з-за чаго ўтварылася апазіцыя паміж братоў ордэна.
Памёр 15 ліпеня 1249, пахаваны ў Мергензэйме.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #104083107 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.