Генрых II (маркграф Брандэнбурга)

Генрых II Брандэнбургскі (Генрых Дзіцё; ням.: Heinrich II., Markgraf von Brandenburg; Heinrich das Kind; каля 1308 — ліпень 1320) — апошні прадстаўнік Асканіяў на чале Брандэнбургскай маркі у 1319-1320 гадах.

Генрых II Дзіцё
Помнік Генрыху II на алеі Перамогі
Помнік Генрыху II на алеі Перамогі
Маркграф Брандэнбург-Штэндаля
1319 — 1320
Папярэднік Вальдэмар Вялікі
Пераемнік Людвіг IV
Маркграф Брандэнбург-Зальцведэля
1319 — 1320
Папярэднік Вальдэмар Вялікі
Пераемнік Людвіг IV
маркграф Ландсбергскі
1318 — 1320
Папярэднік Генрых I Беззямельны
Пераемнік Людвіг IV
Нараджэнне каля 1308
Смерць ліпень 1320
Род Асканіі
Бацька Генрых I Беззямельны
Маці Агнэса Баварская
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацькі Генрыха — маркграф Генрых I Брандэнбургскі і Агнэса Баварская, дачка герцага Людвіга II Строгага.

Генрых стаў кіраўніком Брандэнбургскай маркі ў 11 гадоў, яго апекуном быў Вальдэмар Вялікі. Ранняя смерць Генрыха II у 1320 годзе ўслед за сваім апекуном азначала канец брандэнбургскай галіны Асканіяў. Брандэнбург адышоў да яго дзядзькі, імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі Людвіга Баварца, які абыйшоў саксонскіх Асканіяў і перадаў Брандэнбургскую марку ў лен свайму сыну Людвігу V Баварскаму.

Гл. таксама правіць

 
Брандэнбург у 1320 г.

Літаратура правіць

  • Otto von Heinemann: Artikel: Heinrich I., Markgraf von Brandenburg. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 11, Duncker & Humblot, Leipzig 1880, S. 483.