Генрых V (англ.: Henry V) (9 жніўня, па іншых дадзеных, 16 верасня 1387 года, замак Монмут, Монмутшыр, Уэльс — 31 жніўня 1422, Венсен (цяпер у Парыжы), Францыя) — кароль Англіі з 1413, з дынастыі Ланкастэраў, адзін з найвялікшых палкаводцаў Стагадовай вайны.
Імкнуўся прымірыцца з феадальнай знаццю. Разграміў французаў у бітве пры Азенкуры (1415). Захапіў поўнач Францыі з Парыжам. Па дамове ў Труа (1420) стаў спадчыннікам французскага караля Карла VI Вар’ята і атрымаў ад яго дачку Кацярыну. Працягнуў вайну з сынам Карла, дафінам (будучым Карлам VII), які не прызнаў дагавор і падчас гэтай вайны памёр, усяго за два месяцы да Карла VI. Памёр у жніўні 1422 меркавана ад дызентэрыі.
Зноскі