Генры Кавендыш
Ге́нры Ка́вендыш (англ.: Henry Cavendish; 10 кастрычніка 1731, Ніца, Францыя — 24 лютага 1810, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі фізік і хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1760 года).
Генры Кавендыш | |
---|---|
Henry Cavendish | |
![]() | |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1731[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лютага 1810[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Lord Charles Cavendish[d][5] |
Маці | Lady Ann Grey[d][6][5] |
Род дзейнасці | хімік, фізік, матэматык |
Навуковая сфера | фізіка, хімія |
Месца працы | Вялікабрытанія |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] ![]() |
![]() |
Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1753). Асноўныя працы прысвечаны хіміі газаў і розным раздзелам эксперыментальнай фізікі. Распрацаваў методыку збірання, ачысткі і вывучэння газаў, з дапамогай якой ў 1766 годзе яму ўдалося атрымаць у чыстым выглядзе вадарод і вуглякіслы газ, усталяваць іх удзельную вагу. Вызначыў склад паветра (1781). Спальваючы вадарод, усталяваў хімічны склад вады (1784). З дапамогай электрычнай іскры атрымаў вокіслы азоту і даследаваў іх уласцівасці (1785). Большасць работ Кавендыша у галіне цеплыні і электрычнасці былі апублікаваныя толькі праз шмат гадоў пасля яго смерці (працы па электрычнасці — у 1879 годзе). Кавендыш увёў у навуку паняцце электрычнага патэнцыялу, даследаваў залежнасць ёмістасці электрычнага кандэнсатара ад асяроддзя, вывучаў узаемадзеянне электрычных зарадаў, апярэдзіў закон Ш. Кулона. Упершыню сфармуляваў паняцце цеплаёмістасці. Імем Кавендыша названа ў 1871 годзе фізічная лабараторыя ў Кембрыджскім універсітэце.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118668889 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Henry Cavendish // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Кавендиш Генри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 5,0 5,1 Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8., С.399