Генры Нокс (англ.: Henry Knox; 25 ліпеня 1750 — 25 кастрычніка 1806) — ваенны дзеяч ЗША, першы ваенны міністр ЗША.

Генры Нокс
англ.: Henry Knox
Henry Knox by Gilbert Stuart 1806.jpeg
 
Партыя
Дзейнасць афіцэр, палітык
Член у
Нараджэнне 25 ліпеня 1750(1750-07-25)[1][2][3]
Смерць 25 кастрычніка 1806(1806-10-25)[1][2] (56 гадоў) ці 21 кастрычніка 1806(1806-10-21)[4] (56 гадоў)
 
Ваенная служба
Род войскаў Кантынентальная армія
Званне генерал-маёр
Бітвы
 
Аўтограф Henry Knox Signature2.svg
 
Узнагароды

З дзяцінства працаваў клеркам у кнігарні ў Бостане, пазней сам адкрыў уласны кніжны гандаль. З 18 гадоў удзельнічаў у Амерыканскай рэвалюцыі на баку паўстанцаў.

Нокс з 1772 года служыў грэнадзёрам у Бостанскім грэнадзёрскім корпусе. За ваенныя заслугі Джордж Вашынгтон ў 1775 годзе надаў яму званне палкоўніка, неўзабаве яны пасябравалі. Скарыстаўшыся захопленай ў брытанцаў зброяй, стварыў уласнае артылерыйскае падраздзяленне, якое паспяхова праявіла сябе ў шэрагу кампаній.

З 1785 года — міністр абароны. Як міністр абароны змог арганізаваць рэгулярны ваенны флот ЗША, апалчэнне ЗША, стварыў сетку берагавых умацаванняў. Адначасова наладзіў добрыя адносіны з індзейскімі плямёнамі, частка якіх падтрымала амерыканцаў у вайне супраць англічан. Разам з Вашынгтонам праводзіў праграму цывілізацыі індзейцаў, асабліва Пяці цывілізаваных плямёнаў. 2 студзеня 1795 года сышоў у адстаўку, займаўся фермерствам. Памёр ад няшчаснага выпадку — праглынуў курыную костку, якая выклікала разрыў кішэчніка, што прывяло да перытанiту.

16 чэрвеня 1774 года ажаніўся з Люсі Флакер, бацькі якой падтрымалі брытанцаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Henry Knox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Henry Knox // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Henry Knox // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 29 жніўня 2019.