Генуэзская рэспубліка

Генуэзская рэспубліка — сярэдневяковая дзяржава.

Гістарычная дзяржава
Генуэзская рэспубліка
Герб Сцяг
Герб Сцяг
1005 — 14 чэрвеня 1797

Сталіца
Мова(ы) Ligurian[d], лацінская мова і італьянская мова
Грашовая адзінка Genovino[d] і Genoese lira[d]
Форма кіравання алігархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Генуэзская дзяржава на карце Італіі (1796).

Утварылася пасля распаду імперыі Карла Вялікага, кіравалася консуламі. Нягледзячы па разбурэнне Генуі ў 935 годзе сарацынамі, Генуэзская рэспубліка рабілася ўсё болей магутнай, і ў 958 годзе была фармальна прызнана італьянскім каралём Берэнгарам II. З 1000 года пачалася значная гандлёвая экспансія генуэзцаў, у выніку была створана магутная марская рэспубліка, якая валодала апорнымі пунктамі, гандлёвымі базамі і паселішчамі на большай частцы Міжземнамор’я і берагах Чорнага мора. Удзел у крыжовых паходах яшчэ болей пашырыў яе гандлёвыя рынкі і ператварыў Генуэзскую рэспубліку ў магутную марскую дзяржаву. Многія стагоддзі Генуя ўладарыла на морах, супернічала і вяла зацяжныя войны са сваімі галоўнымі сапернікамі — Пізай і Венецыяй. У 1104 годзе генуэзскі флот налічаў 70 караблёў. Марской моцай Генуэзскай рэспублікі карысталіся многія еўрапейскія валадары. З 1120 года тэрыторыя Генуэзскай рэспублікі павялічвалася за кошт падначалення суседніх прыбярэжных месцаў — Савоны, Альбенга і інш. Каля 1177 года Генуя падпарадкавала сабе Манака, Ніцу і Манферат, пазней захапіла астравы Эльбу, Корсіку і Сардзінію. Генуэзцы кантралявалі гандаль з Усходам і ў канцы XII ст. паводле дагавора з Візантыяй манапольна гаспадарылі на марскіх гандлёвых шляхах, якія праходзілі ўздоўж крымскага ўзбярэжжа, выцесніўшы Венецыянскую рэспубліку. Пра колішнюю магутнасць Генуі нагадваюць руіны крымскіх генуэзскіх крэпасцей у Інкермане, Судаку, Феадосіі. Аднак з канца XIV ст. пачаўся павольны заняпад ваеннай магутнасці Генуі.

Літаратура правіць

  • Генуя // Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.