Геня Жытамірскі (польск.: Henio Żytomirski, іўр.: הניו ז'יטומירסקי; 25 сакавіка 1933, Люблін — 9 лістапада 1942, канцэнтрацыйны лагер Майданак[pl]) — яўрэйскі хлопчык з Любліна, ахвяра Халакосту. Паходзіў з асіміляванай яўрэйскай сям’і. Калі пачалася Другая сусветная вайна яму было 6 гадоў. У 1941 г. яму і ўсёй яго сям’і давялося пераехаць у Люблінскае гета. У 1942 г. гета было ліквідавана, а некалькі тысяч люблінскіх яўрэяў, уключаючы Геню, былі забітыя. Дзякуючы мерапрыемствам, прысвечаным памяці люблінскіх яўрэяў, яго постаць стала адным з сімвалаў Халакосту ў Польшчы[pl][1][2].

Геня Жытамірскі
польск.: Henio Żytomirski
Геня Жытамірскі 5 ліпеня 1939 года
Геня Жытамірскі 5 ліпеня 1939 года
Імя пры нараджэнні польск.: Henryk Żytomirski
Род дзейнасці вучань
Дата нараджэння 25 сакавіка 1933(1933-03-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1942(1942-11-09) (9 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сям’я правіць

Гісторыя сям’і Жытамірскіх адноўлена не цалкам. Вядома, што дзед Гені Жытамірскага, Фраім (Эфраім) Жытамірскі, нарадзіўся ў 1880 г. у Меджыбіжы на Падоллі (Украіна). У канцы XIX стагоддзя ў Варшаве ён сустрэў сваю будучую жонку Хаю (у дзявоцтве Меламед) з Рыгі (Латвія). У іх было пяцёра дзяцей. Ёсць звесткі, што Фраім удзельнічаў у рэлігійным жыцці варшаўскага кагалу[en], але невядома, чым ён займаўся прафесійна.

Пасля Першай сусветнай вайны сям’я Жытамірскіх пераехала ў Люблін і пасялілася на вуліцы Любартоўскай, 22. Сям’я Хаі засталася ў Варшаве, а стрыечная сястра Фраіма Лена Хехтман эмігравала ў ЗША. У Любліне Фраім Жытамірскі быў уладальнікам канцылярскай крамы[3].

Яго сын, Самуэль (Шмуэль), ажаніўся з Сарай (дзявочае прозвішча Оксман) і атрымаў педагагічную адукацыю. Спачатку працаваў настаўнікам у яўрэйскай школе ў Варшаве, а потым у пачатковай школе ў Быхаве. Быў яе заснавальнікам і, верагодна, дырэктарам. Выкладаў гісторыю і літаратуру. Шмуэль быў прыхільнікам новых адукацыйных тэндэнцый у яўрэйскай адукацыі (яўрэйскія свецкія школы Тарбут[uk] мелі навучальную праграму ў польскіх школах, але з акцэнтам на іўрыт). Верагодна, што акрамя працы ў Быхаве ён выкладаў і ў Любліне. Сара кіравала крамай. У 1933 годзе ў іх нарадзіўся сын Геня[3].

Дачка Фраіма Соня выйшла замуж за Юзафа Корнберга, а потым яны пасяліліся ў Казімежы Дольным. У 1936 годзе ў іх нарадзіўся сын Абрагам. Эстэр і Рахель — дзве іншыя дачкі Фраіма замуж не выйшлі [3]. Другі сын, Лявон (Іегуда), іміграваў у Палесціну ў 1937 годзе. Падобна як і яго бацька Фраім і брат Самуэль, Лявон быў прыхільнікам сіянісцкіх ідэй. Падчас эміграцыі ажаніўся з Ханай (дзявочае прозвішча Хохберг). Уся сям’я Жытамірскіх спрабавала выехаць у Палесціну, але безвынікова. 1 верасня 1939 г. пачалася вайна. З усёй сям’і выжыў толькі Лявон Жытамірскі[3].

Падрабязнасці жыцця Гені Жытамірскага і яго сям’і сталі вядомыя, дзякуючы дачцэ Лявона Нэтце Жытамірскай-Авідар, мастачцы з Ізраіля. У 2001 годзе яна прыехала ў Люблін і прывезла з сабой некалькі лістоў і фотаздымкаў з сямейнага альбома. У Любліне яна пазнаёмілася з супрацоўнікамі Цэнтра «Брама Гродска — Тэатр NN»[uk], якія імкнуцца захаваць памяць аб яўрэйскім мінулым горада. Пасля размовы з імі яна вырашыла накіраваць у Люблін і іншыя дакументы з сямейнага архіву[4].

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Фраім Жытамірскі
 
 
 
Хая (Меламед)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Шмуэль
 
Сара (Оксман)
 
Соня
 
Юзаф Корнберг
 
Эстэр
 
Лявон
 
Хана (Хохберг)
 
Рахель
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Генрых
 
 
 
 
 
Абрагам
 
 
 
Нэтта
 
Нахум Авідар
 
Якаў
 
Эрэль
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юваль
 
Шмуэль
 
Якаў
 
Дганіт

Біяграфія правіць

 
Дом па адрасе вул. Шэўская, 3, дзе сям’я Жытамірскіх жыла да 1941 года

Геня Жытамірскі нарадзіўся 25 сакавіка 1933 г. у Любліне. Быў адзіным дзіцём сваіх бацькоў. У верасні 1937 г. пачаў наведваць дзіцячы садок. У ліпені 1938 года адпачываў у вёсцы Руды каля Пулаваў. Стрыечны брат пісаў пра яго як пра жывое і рухлівае дзіця[5]. Ёсць здымкі практычна з кожнага года жыцця Гені (да шасці гадоў). Апошні яго здымак быў зроблены 5 ліпеня 1939 г. на прыступках аднаго з банкаў у Любліне. На фотакартцы сарамліва ўсміхаецца маленькі Геня, апрануты ў белую кашульку, клятчастыя шорты і паласатыя шкарпэткі[6].

Улетку 1939 г. хлопчык вучыўся ездзіць на новым веласіпедзе, а таксама рыхтаваўся пайсці ў школу[7]. Яго бацька хацеў, каб Геня вывучыў іўрыт, а потым паехаў у Палесціну[5]. Гэтым планам не было суджана спраўдзіцца з пачаткам Другой сусветнай вайны.

У пачатку вайны бацька Гені — Шмуэль ненадоўга паехаў у Львоў, спрабуючы атрымаць дазвол на выезд яго сям’і за мяжу. Справа была няўдалай, і ён вярнуўся ў Люблін. 24 сакавіка 1941 г. Жытамірскі атрымаў загад пакінуць кватэру па адрасе вул. Шэўская д. 3 і пераехаць у гета па адрасе вул. Кавальская д. 11. Шмуэль стаў супрацоўнікам юдэнрата[ru] і паштовым работнікам у гета. Яго цёткі, Рахель і Эстэр таксама працавалі ў гета, а маці — дома. Дзед Фраім памёр 10 лістапада 1941 г. ад тыфу[3]. Перад смерцю дзед папрасіў пахаваць яго каля брамы на могілках, каб «першым убачыць вызваленне Любліна». Аднак у 1943 г. падчас ліквідацыі могілак магіла і надмагілле Фраіма Жытамірскага былі знішчаны[8].

У ноч з 16 на 17 сакавіка 1942 г. немцы пачалі ліквідацыю Люблінскага гета. Хутчэй за ўсё да 20 красавіка 1942 г. усе жанчыны сям’і Жытамірскіх былі дэпартаваны ў лагер смерці ў Бэлжцы[pl] ў рамках аперацыі «Рэйнхард»[pl]. Геня і яго бацька былі пераведзены ў гета ў Майдан Татарскі (адзін з раёнаў Любліна) [3].

Апошні ліст Шмуэля Жытамірскага, дзе ўзгадваецца пра Геня, быў дастаўлены ў штаб-кватэру Чырвонага Крыжа 8 студзеня 1943 г. (дата напісання ліста невядомая, напэўна, ён быў напісаны значна раней)[9]:

  Дарагі Лявон! Я атрымаў прывітанне. Незвычайна крануты. Бацька памёр 10 лістапада 1941 г. Мы з Генюсям разам. Перадайце прывітанне Хане і ўсёй маёй сям’і[10].
[Самуэль]
 

Пасля ліквідацыі гета ў Майдане Татарскім, 9 лістапада 1942 г., зняволеныя былі перавезены ў канцлагер у Майданку. Хутчэй за ўсё, у той жа дзень Геня быў закатаваны ў газавай камеры разам з іншымі дзецьмі і састарэлымі, няздольнымі працаваць.

Яго бацька быў накіраваны ў працоўны лагер у Вяняве[pl], дзе на месцы разбураных яўрэйскіх могілак будаваўся спартыўны стадыён[3]. У сваім апошнім лісце да сваякоў, адпраўленым 19 сакавіка 1943 г., Шмуэль Жытамірскі пісаў толькі пра сябе, а гэта значыць, што ў той час іншых членаў сям’і ўжо не было ў жывых [5]. Падрабязнасці смерці Шмуэля невядомыя. Хутчэй за ўсё ён быў застрэлены падчас акцыі Эрнтэфест[pl][3].

Ушанаванне памяці правіць

На аснове рэканструкцыі гісторыі жыцця Гені Люблінскі цэнтр «Брама Гродска — Тэатр NN» рэалізаваў шэраг праектаў, прысвечаных захаванню памяці аб яўрэйскай абшчыне Любліна.

У рамках праекта «Лісты ў гета» з 2001 года моладзь з Любліна рассылала лісты на выпадкова выбраныя адрасы дамоў, якія існавалі ў Люблінскім гета (большасць з іх былі знішчаны ў 1942 годзе нацыстамі)[11]. Потым лісты былі накіраваны адпраўшчыкам з анатацыямі «такога адраса няма» альбо «невядомы адрасат»[12]. У 2002 годзе сярод атрымальнікаў гэтых лістоў упершыню з’явіўся Геня Жытамірскі[12]. З 2005 года дадзены праект ужо пад назвай «Лісты да Гені» сканцэнтраваўся на гісторыі жыцця хлопчыка і праводзіцца ў рамках святкавання Дня Памяці ахвяр Халакосту[13].

  Немагчыма ўзгадаць 40 000 твараў люблінскіх ахвяр Халакосту. Памятайце хаця б адзін[6]  

Пачынаючы з 2005 года, 19 красавіка, на прыступках банка Pekao па адрасе Krakowskie Przedmieście, 64 (да вайны тут знаходзілася сядзіба банка Народнай Гаспадаркі) была ўстаноўлена рэпрадукцыя апошняй фатаграфіі Гені — гэта тое самае месца, дзе хлопчык быў сфатаграфаваны ў 1939 годзе за два месяцы да пачатку вайны. Таксама была ўсталявана спецыяльная паштовая скрыня, у якую ўсе госці — навучэнцы люблінскіх школ і іншыя выпадковыя жадаючыя маглі ўкінуць ліст адрасаваны хлопчыку[14]. У межах мерапыемства праводзяцца семінары для студэнтаў, накіраваныя на азнаямленне ўдзельнікаў з тэмай Халакосту праз прызму лёсу аднаго дзіцяці[15].

У 2003 г. у рамках праграмы ЕС «Нацысцкія канцэнтрацыйныя лагеры ў гістарычнай памяці» Цэнтр «Брама Гродска — Тэатр NN» у супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем на Майданку[pl] падрыхтаваў выстаўку «Азбука — дзеці ў лагеры Майданак». Выстаўка знаходзіцца ў лагернай казарме № 53 і прысвечана чацвярым дзецям, якія былі зняволенымі лагера: яўрэям Гені Жытамірскаму і Галіне Грынштэйн, польцы Яніне Бучэк і беларусу Пятру Кірышчэнка[16]. Прастора казармы сімвалічна падзелена на дзве часткі — «свет школы і азбукі» і «свет лагера». На выставе паказаны лёс дзяцей у канцлагеры, якіх гвалтоўна выкінулі з простага і наіўнага свету буквара і кінулі ў свет лагера[17]. Выстаўка на дадзены момант зачынена для наведвальнікаў[18].

Створаны два вэб-фотаальбомы: адзін прысвечаны выключна хлопчыку, другі — яго сям’і. Нягледзячы на параўнальна невялікую колькасць матэрыялаў, альбомы маюць значную гістарычную каштоўнасць і адкрываюць вобразы жыцця яўрэяў у Любліне да вайны. Фотаздымкі прадстаўляюць цёплыя і сардэчныя адносіны ў сям’і Жытамірскіх і паказваюць сувязь паміж пакаленнямі (прагулка дзеда Фраіма з унукамі, развітанне з Лявонам у Палестыне, сямейныя сустрэчы і г.д.)[19]. Гэтыя інтэрнэт-альбомы суправаджаюцца папяровай брашурай «Геня. Гісторыя аднаго жыцця»[20]. Па словах Эвы Станчык, кніга нагадвае яўрэйскія Кнігі памяці[fr]», дзе запісваліся імёны памерлых, але ў адрозненне ад іх яна створаная не яўрэямі [19].

18 жніўня 2009 г. створаны профіль Гені ў сетцы Facebook. Мадэратарам выступіў Пётр Брожэк, супрацоўнік «Брама Гродска», які апублікаваў фатаграфіі і паведамленні на польскай мове ад імя хлопчыка. Калі замежнікі пачалі далучацца да інтэрнэт-сяброў Гені, яны самі пераклалі паведамленні хлопчыка на іншыя мовы. У Цэнтры сабрана шмат інфармацыі пра Геню (у тым ліку фотаздымкі і лісты, дасланыя сваякамі з сям’і Жытамірскіх). На падставе гэтых матэрыялаў былі прапанаваныя тэксты, якія маглі б з’явіцца ў якасці аўтарскіх запісаў дзіцяці. Геня «апублікаваў» досыць простыя тэксты пра паўсядзённае жыццё, напрыклад:

  Мне сем гадоў. У мяне ёсць мама і тата. У мяне ёсць маё любімае месца. Не ва ўсіх ёсць мама і тата, але ў кожнага ёсць сваё любімае месца. Сёння я вырашыў, што ніколі не з'еду з Любліна. Я застануся тут назаўсёды. У маім улюбёным месцы. З мамай і татам. У Любліне.  

Гэты праект выклікаў гучную дыскусію аб этычным аспекце стварэння вэб-сайта ад імя забітага дзіцяці. Адам Капцоўскі, гісторык з Любліна, быў асабліва супраць гэтай формы ўшанавання памяці ахвяр Халакосту. Аднак стрыечная сястра Гені Нэтта Авідар напісала ў пасце ў сваім профілі:

  Мы спрабуем узнавіць яго жыццё ў гета са сведчанняў тых, хто выжыў, з дакументаў, з гісторыі Любліна падчас нацысцкай акупацыі. На падставе ўсіх крыніц мы спрабуем здагадацца, якім магло б быць яго сведчанне. Геня — гэта прадстаўнік, сімвал, вобраз. Яго фігура ўяўляе знішчэнне гістарычнай яўрэйскай супольнасці Любліна.  

Як лічыць выданне Deutsche Welle, профіль Гені — прыклад таго, як сайты сацыяльных сетак могуць быць паспяхова выкарыстаны ў адукацыйных мэтах [21][22]. Геня сабраў максімальную колькасць сяброў для індывідуальнага профілю. У ліпені 2010 года профіль быў закрыты з-за правіла, якое забараняе ствараць запісы Facebook ад імя трэціх асоб[23].

У 2012 годзе, праз 70 гадоў пасля ліквідацыі Люблінскага гета, гісторыя Гені Жытамірскага была прадстаўлена ў выглядзе чорна-белага комікса «Прагулка». Гэты асаблівы фармат быў абраны дзеля таго, каб дасягнуць мэтавай аўдыторыі — дзяцей і моладзі. У коміксе Геня шпацыруе з бацькам па Любліне. Шмуэль хоча пайсці да краўца, каб забраць школьную форму хлопчыка, але Геня аддае перавагу марожанаму. Па дарозе яны сустракаюцца з сябрамі, з якімі размаўляюць пра будучы выезд у Палесціну. У гэтай гісторыі няма гаворкі пра надыходзячую трагедыю. Толькі ў канцы кнігі з’яўляецца апошні фотаздымак хлопчыка з наступным каментарыем[24]:

  Месца, паказанае на фотаздымку на папярэдняй старонцы, знаходзіцца ў самым цэнтры Любліна. Яно нічым асаблівым не вылучаецца і не прыцягвае да сябе ніякай увагі. У ліпені 1939 года тут некалькі хвілін стаяў маленькі яўрэйскі хлопчык, Геня Жытамірскі. Бацька сфатаграфаваў яго. Здымак захаваўся. Геня быў забіты падчас акупацыі [25].  

Зноскі правіць

  1. „Letters to Henio” Photo Report (англ.)(недаступная спасылка). Centre for Holocaust Studies at The Jagiellonian University (10 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2015. Праверана 24 студзеня 2015.
  2. Jolanta Ambrosewicz-Jacobs. The Holocaust and Coming to Terms with the Past in Post-Communist Poland (англ.). Center for Advanced Holocaust Studies. United States Holocaust Memorial Museum (21 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2015. Праверана 8 красавіка 2015.
  3. а б в г д е ё ж Majuk, Dominika. Rodzina Żytomirskich (польск.)(недаступная спасылка). Teatr NN. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  4. Aviva Lori. Letters to a dead Jewish child (англ.) (3 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 18-07-2018. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  5. а б в Henio Żytomirski – życiorys(нявызн.). Teatr NN (21 студзеня 2002). Архівавана з першакрыніцы 30.03.2016. Праверана 24 студзеня 2015.
  6. а б Henio, Chaim (19 красавіка 2008). Праверана 8 лютага 2015.(недаступная спасылка)
  7. Tak tęsknię za Heniem (15 czerwca 2007). Праверана 8 лютага 2015.
  8. «Listy do Henia» – doświadczenie pustki po Zagładzie (Lublin). Uczyć się z historii (2006). Архівавана з першакрыніцы 30.10.2020. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  9. Henio Żytomirski – kalendarium życia. Teatr NN (2006). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2015. Праверана 24 студзеня 2015.
  10. Korespondencja Leona Żytomirskiego. Biblioteka Multimedialna Teatrnn.pl (1942/1943). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2015. Праверана 24 студзеня 2015.
  11. Listy do getta. Radio Lublin (13 сакавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 30.10.2020. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  12. а б Tomasz Pietrasiewicz (2008). Kręgi pamięci. Lublin: Ośrodek „Brama Grodzka – Teatr NN”. p. 120. ISBN 978-83-61064-18-3. {{cite book}}: Невядомы параметр |author link= ігнараваны (прапануецца |author-link=) (даведка); Невядомы параметр |wydawca= ігнараваны (прапануецца |publisher=) (даведка)
  13. «Listy do Henia» – Dzień Pamięci o Holokauście i przeciwdziałaniu zbrodniom przeciw ludzkości(недаступная спасылка). Portal organizacji pozarządowych (13 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2015. Праверана 24 студзеня 2015.
  14. Powrót Henia Żytomirskiego(недаступная спасылка) 202-211 (2010). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2015. Праверана 8 лютага 2015.
  15. Listy do Henia 34-51 (2014). Праверана 30 кастрычніка 2020.
  16. Reprezentacje «Wiedzy trudnej». Elementarz Tomasza Pietrasiewicza 59-71 (2010). Праверана 30 кастрычніка 2020.
  17. «Żyła sobie raz Elżunia». Niecodziennik Biblioteczny (2003). Архівавана з першакрыніцы 04.03.2016. Праверана 24 студзеня 2015.
  18. Elementarz – Dzieci w obozie na Majdanku(недаступная спасылка). Państwowe Muzeum na Majdanku. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2015. Праверана 21 лютага 2015.
  19. а б The Absent Jewish Child: Photography and Holocaust Representation in Poland (англ.) 360-380 (2014). Праверана 8 лютага 2015.
  20. Tomasz Pietrasiewicz. Henio. Historia jednego życia 24 (2005).(недаступная спасылка)
  21. Young Holocaust victim has over 1,700 friends on Facebook (англ.). Deutsche Welle (19 listopada 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2015. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  22. Facebook Profile For Holocaust Victim Brings History to Life (англ.). Mashable (24 lutego 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2015. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  23. Tomasz Pietrasiewicz (2010). Animacja sieci w programie Ośrodka «Brama Grodzka – Teatr NN». Lublin: Ośrodek „Brama Grodzka – Teatr NN”. p. 35. ISBN 978-83-61064-18-3. {{cite book}}: Невядомы параметр |author link= ігнараваны (прапануецца |author-link=) (даведка)
  24. Przypominać o Zagładzie. Spacer z Heniem po Lublinie (14 marca 2012). Праверана 24 студзеня 2015.
  25. Spacer. Lublin: Dom Słów. 2012. p. 13. ISBN 978-83-61064-32-9. {{cite book}}: Невядомы параметр |last name2= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |last name= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |name2= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |name= ігнараваны (даведка)

Спасылкі правіць