Геній Чарлза Дарвіна

«Геній Чарльза Дарвіна» (англ.: The Genius of Charles Darwin) — трохсерыйны дакументальны фільм аб творчасці Чарлза Дарвіна, спрэчным вытлумачэнні яго вучэння (сацыяльны дарвінізм, еўгеніка) і апазіцыі яму, асабліва рэлігійнай (крэацыянізм). Уключае, сярод іншага, інтэрв’ю са Стывенам Пінкерам, Дэніэлам Дэнетам і Роўэнам Уільямсам.

Геній Чарлза ДарвінаM:
англ.: The Genius of Charles Darwin
Жанр тэлевізійны дакументальны фільм[d], дакументальны фільм пра прыроду[d] і дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кінакампанія Channel 4
Працягласць 138 хвіл.
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Мова англійская
Год 2008
Папярэдні фільм Ворагі розуму
IMDb ID 1279086
Афіцыйны сайт

Сюжэт правіць

Частка першая: гутарка Докінза са школьнікамі аб эвалюцыі і экскурсія з імі на бераг мора з пошукам сведчанняў старажытнага жыцця. Найробі — інтэрв’ю з прастытуткай, якая мае, як мяркуецца, імунітэт ад СНІДу, і абмеркаванне гэтай з’явы з мікрабіёлагам. Л. Джэлманам.

Частка другая: размова з палеантолагам Р. Лікі, епіскапам-пяцідзясятнікам Б. Адоя. Адрозненне эвалюцыйнага вучэння і сацыял-дарвінізму. Размова з псіхолагам Стывенам Пінкерам аб паходжанні маралі. Гутарка з наведвальніцамі і працаўніком банка спермы.

Частка трэцяя: Гутаркі з шэрагам крэацыяністаў і тлумачэнні, чаму тэорыя Дарвіна выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Расказ аб сыходзе Дарвіна ад рэлігійнасці.

Спасылкі правіць