Георгіеўская стужка

Георгіеўская стужка (руск.: Георгиевская лента) — двухколерная стужка ў выглядзе палоскі з трыма чорнымі і двума жоўтымі (пазней аранжавымі) палосамі. Геральдычны элемент, які выкарыстоўваўся ў сістэме дзяржаўных узнагарод Расійскай імперыі ў другой палове XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Ордэнская стужка, атрыбут вышэйшай ваеннай узнагароды Расійскай імперыі — ордэна Святога Георгія[1]. Жоўты колер сімвалізаваў расійскую імперскую карону, а чорны — двухгаловага арла[2][3].

Георгіеўская стужка

Пасля 1917 года «георгіеўскія» знакі адрознення спынілі афіцыйнае існаванне, у далейшым стужка да іх выкарыстоўвалася ў знаках адрозненнях у белагвардзейскага руху і ў расійскіх падраздзяленнях Вермахта падчас Другой сусветнай вайны[4][5]. Лічыцца таксама, што яна стала прататыпам савецкіх узнагарод — ордэна Славы і медаля «За перамогу над Германіяй», а таксама гвардзейскай стужкі[6]. 8 жніўня 2000 года ордэн Святога Георгія, элементам якога з'яўляецца стужка, адноўлены ў якасці вышэйшай ваеннай узнагароды Расійскай Федэрацыі[7].

Як асобны сімвал атрымала вядомасць у 2005—2007 гадах, падчас распачатай у Расіі дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам «Навіны» і РГАСПМ «Студэнцкая грамада» акцыі «Георгіеўскі стужка» па распаўсюджванні сярод насельніцтва ў Дзень Перамогі невялікіх адрэзкаў стужак, па форме і колеру падобных да георгіеўскай стужкі. Мэтай акцыі былі задэклараваны «стварэнне сімвала свята Перамогі», «выраз павагі да ветэранаў, даніна памяці загінулым на полі бою, удзячнасці людзям, якія аддалі ўсё для фронту»[8]. Праз відавочную падмену паняццяў і адкрытую прапагандысцкую накіраванасць акцыі, стужка стала ўспрымацца як знак прыналежнасці да расійскай імперскай прасторы[9]. Сярод скептыкаў, за падабенства з афарбоўкай вядомага сельскагаспадарчага шкодніка, стужка атрымала пеяратыўную назву «каларадская».

Эксплуатацыя вобразу

правіць
 
Стужка як элемент уніформы прарасійскіх сепаратыстаў на Данбасе

На момант запуску акцыі «Георгіеўская стужка» стужка, паводле фармулёўкі арганізатараў, называлася «гвардзейскай стужкай» і сімвалізавала «гонар за Перамогу Расіі ў Другой сусветнай вайне»[10]. Але па ходзе акцыі расійскія сродкі масавай інфармацыі савецкую «гвардзейскую стужку» сталі называць «георгіеўскай», падмяняючы пры гэтым паняцці[11]. Сэнс «георгіеўскай стужачкі» як знака памяці пра вайну паступова саступіў месца сэнсу сімвала расійскай экспансіі[4]. Аналітыкі канстатуюць, што стужка ордэна Святога Георгія, стала выкарыстоўвацца з мэтай спекуляцыі на пачуццях грамадзян, сем'і кожнага з якіх зведалі на сабе ўсе жахі вайны. Арганізатары дасягнулі папулярызацыі чарговай глабальнай ідэі «адраджэння Масквы — Трэцяга Рыма». Сімвал «Гвардыі Крамля» стаў звышпапулярным ва ўсіх радыкальных расійскіх арганізацыях, як левага, так і правага толку[10]. Менавіта гэтая стужка стала адным з атрыбутаў сепаратыстаў у Крыме і на ўсходзе Украіны, якія начэпліваюць яе без асацыяцый з Днём Перамогі, але для ідэнтыфікацыі сябе як прыхільнікаў «рускага свету»[4].

З 2008 года стужку выкарыстоўваюць прарасійскія арганізацыі па-за межамі Расіі як сімвал расійскай мілітарыстычных магутнасці, славы імперыі і савецкага мінулага[12][13]. З 2014 года стужка выкарыстоўвалася так званымі «сіламі самаабароны Крыма»[14] і прарасійску настроенымі сепаратыстамі на тэрыторыі Украіны[15] і стала сімвалам сепаратызму ва Украіне[16].

Гісторыя георгіеўскай стужкі — наглядны прыклад таго, як сімвал ам мінулага можна надаць цалкам новыя сэнсы з дапамогай прапагандысцкіх тэхналогій[4]. Але як і ўсе псіхалагічныя аперацыі яны эфектыўныя толькі ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновыя перспектыве. Былыя савецкія рэспублікі адыходзяць ад выкарыстання гэтага сімвала: у Казахстане і Беларусі ў 2014 года на Дзень Перамогі выкарыстоўвалі сімволіку ў колерах дзяржаўных сцягоў, у 2015 годзе ад георгіеўскай стужкі на карысць нацыянальных колераў таксама адмовіўся Кыргызстан[17].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Ігор Федик. Георгіївська стрічка: поваги — нуль, максимум пропаганди. Історична правда (2 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 24.05.2015.
  2. Елена Якжик. Власти оскандалились с «георгиевскими» ленточками (руск.) // Салідарнасць, 18.06.2009
  3. Ці належыць беларусам чапляць георгіеўскія стужкі? // Наша Ніва, 06.05.2010
  4. а б в г Николай Горохов. Я помню? Я горжусь? Как возникла и во что превратилась георгиевская лента. gordonua.com (9 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 24.05.2015.
  5. В.С. Гвоздик,Ю.П. Князьков,О.Ф. Штейнле.. «Георгіївська стрічка» — що вона означає?. Офіційний веб-сайт Українського інституту національної пам'яті. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 24.05.2015.
  6. Георгиевская ленточка(недаступная спасылка). Пасольства РФ у Славакіі. Афіцыйная інфармацыя МЗС РФ (9 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 24.05.2015.
  7. Указ Президента Российской Федерации № 1463 от 8 августа 2000 года «Об утверждении Статута ордена Святого Георгия, Положения о знаке отличия — Георгиевском Кресте и их описаний» Архівавана 24 мая 2015. (руск.)
  8. Что такое «Георгиевская ленточка»?. «Я помню? Я горжусь?» Сайт в защиту Георгиеской ленты. Праверана 24.05.2015.
  9. Архієпископ Ігор (Ісіченко). Колорадська стрічка — знак звіра(недаступная спасылка). tarnopol.in.ua. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24.05.2015.
  10. а б Олег Чеславский. Георгиевская лента — символ Третьего Рима (22 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 24.05.2015.
  11. Георгиевская лента и гвардейская лента. В чём отличие(недаступная спасылка). Сайт Расійскага інстытута глабальнага і рэгіянальнага кіравання (10 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2018. Праверана 24.05.2015.
  12. «За Свободу» призывает власти запретить раздачу «георгиевских» лент в общественных местах Архівавана 7 лютага 2015. (руск.)
  13. В Беларуси объявили охоту на георгиевские ленты Архівавана 15 сакавіка 2015. (руск.)
  14. Кубанські козаки не в курсі, від кого захищають кримчан: «Може, і від самих себе». ТСН. 1+1. 14.03.2014
  15. Георгиевская лента чужда нам и опозорена российской пропагандой". Цензор.НЕТ.
  16. Христина Гоголь. Чому георгіївська стрічка увійшла у моду сепаратистів(недаступная спасылка). «Новий погляд» (8 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2015. Праверана 24.05.2015.
  17. Адарья Гуштын. Беларусь отказалась от георгиевских ленточек. Всех оденут в красно-зеленые бутоньерки(недаступная спасылка) (28 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2015. Праверана 25.05.2015.

Спасылкі

правіць