Георгій Аляксандравіч Антанюк
Георгій Аляксандравіч Антанюк (нар. 13 лістапада 1942, в. Мацы, Кобрынскі раён) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук (1991), прафесар (1993), сацыёлаг, даследчык прадметнай логікі, метадолаг сістэмнага падыходу ў сацыялогіі, адзін з першых распрацоўшчыкаў метадалогіі сістэмнага падыходу ў сацыялагічным даследаванні.
Георгій Аляксандравіч Антанюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лістапада 1942 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | сацыёлаг |
Навуковая сфера | сацыялогія і логіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1991) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Сайт | demiurgos.forum2x2.ru |
Біяграфія правіць
Пасля заканчэння Магілёўскага машынабудаўнічага тэхнікума служыў у Савецкай арміі.
Скончыў філасофскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, спецыяльнасць — філасофія (1965—1970).
Вучыўся ў аспірантуры Інстытута філасофіі і права АН БССР (1970—1973). З 1973 года малодшы, потым старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР.
У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Системный подход в социологическом исследовании».
З 1980 года да чэрвеня 2004 года — выкладчык на кафедры філасофіі НАН Беларусі (старшы выкладчык, дацэнт, прафесар).
У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Социальное проектирование (теоретико-методологический аспект)». Доктарская дысертацыя прысвечана метадалогіі праектавання сацыяльных адносін.
Навуковая дзейнасць правіць
Быў наватарам у распрацоўцы метадалогіі сацыяльна-інжынернага праектавання, прысвяціў гэтай тэме шэраг грунтоўных работ. З 1990-х гадоў паступова пераходзіць да крытычнага пераасэнсавання філасофіі і ў цэлым ідэалогіі як крыніцы аб’ектыўнага пазнання. Даследуе агульнасацыяльныя і агульнафіласофскія праблемы, вывучае праблемы сістэмнага падыходу ў сацыялагічным даследаванні, метадалогіі навуковага пазнання, а таксама маралі, палітыкі, ідэалогіі і дзяржаўнага будаўніцтва, рэлігіі, нацыянальна-этнічных адносін і інш.
Апублікавана звыш 70 навуковых работ. Аўтар шэрагу прац: «Социальное проектирование и управление общественным развитием: Теоретико-методологический аспект» (1986), «Социальное проектирование в процессе практического применения социальных знаний» (1992), «Социальная идеализация, идеология и общество» (1998), «Объективная цель человечества и его стандартизация» (2003) і інш.
З 1992 года Георгій Аляксандравіч рэгулярна публікуецца ў СМІ па розных актуальных праблемах Беларусі і Расіі, і праблемах, якія існуюць ва ўзаемаадносінах паміж гэтымі краінамі.
Працы правіць
- Антонюк, Г. А. Социальное проектирование и управление общественным развитием : теоретико-методологический аспект / Георгий Александрович Антонюк ; АН БССР, Кафедра философии. — Минск : Наука и техника, 1986. — 205 с.
- Антонюк, Г. А. Системный подход в социологическом исследовании (методологические проблемы исследования взаимоотношения социальной системы и ее компонентов) : дис…. канд. филос. наук / Георгий Александрович Антонюк ; АН БССР, Ин-т философии и права. — Минск : [б. и.], 1974. — 196 с.
- Антонюк, Г. А. Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний / Г. А. Антонюк [и др.]; под ред. А. И. Головнева ; Академия наук Беларуси, Кафедра философии. — Минск : Навука і тэхніка, 1992. — 255, [1] с.
- Антонюк, Г. А. Социальное творчество и конструктивно-инженерный подход к управлению общественными процессами / Г. А. Антонюк // Методологические проблемы научного знания. — Минск, 1983.
- Антонюк, Г. А. Объективная цель человечества и его стандартизация / Г. А. Антонюк // Восточнославянские страны в эпоху глобализации: выбор путей развития. — Гродно, 2003.
- Антонюк, Г. А. Белоруссияне / Г. А. Антонюк // Восточнославянские страны в эпоху глобализации: выбор путей развития. — Гродно, 2003.
Зноскі
Літаратура правіць
- Антанюк Георгій Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Антонюк Георгий Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. — Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Мінск, 2009. — Кн. 1. — С. 22.
- Антонюк Георгий Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 122.
- Антанюк Георгій Аляксандравіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2010. — Т. 1. — С. 171.
- Антанюк Георгій Аляксандравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 431. — (Імі ганарацца землякі).
- Елсуков, А. Н. Антонюк Георгий Александрович / А. Н. Елсуков // Социологическая энциклопедия. — Минск, 2005. — С. 20.
- Кавецкий, С. Т. Брестчина социологическая. Антонюк Георгий Александрович / С. Т. Кавецкий // Брестский социологический барометр / С. Т. Кавецкий. — Брест, 2005. — С. 25.
- З філасофскім падыходам да жыцця // Кобрынскі веснік. — 2013. — 23 лютага. — С. 4.