Георгій Аляксандравіч Суджаеў

вучоны ў галіне эпідэміялогіі

Георгій Аляксандравіч Суджа́еў[2][3] (18 кастрычніка 1919, Астрахань — 27 лютага 2004[4]) — вучоны ў галіне эпідэміялогіі, доктар медыцынскіх навук (1973).

Георгій Аляксандравіч Суджаеў
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1919(1919-10-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 2004(2004-02-27) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера эпідэміялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1973)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Астрахань. У 1941 годзе скончыў Саратаўскі медыцынскі інстытут[5]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[5]. У 1945 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1945—1947 гадах працаваў старшым інспектарам па дэзінфекцыйнай справе Міністэрства аховы здароўя БССР, у 1947—1950 гадах — начальнікам санітарна-эпідэмічнага атрада Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, у 1950—1960 гадах — галоўным урачом санітарна-эпідэміялагічнай станцыі Сталінскага (Заводскага) раёна Мінска[5]. У 1961—1969 гадах займаў пасаду загадчыка аддзелам дзіцячых інфекцый Беларускага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі, мікрабіялогіі і гігіены[5]. У 1971—1985 гадах — бактэрыёлаг асабліва небяспечных інфекцый Беларускай рэспубліканскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі[5].

Памёр 27 лютага 2004 года[4]. Пахавана на могілках «Калодзішчы»[4].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па эпідэміялогіі, мікрабіялогіі асабліва небяспечных хвароб жывёлы і чалавека.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць