Георгій Аляксеевіч Зорын
Георгій Аляксеевіч Зорын (20 ліпеня 1947, г. Кіраў, Расія — 9 лістапада 2016) — юрыст-крыміналіст. Доктар юрыдычных навук (1991), прафесар (1990).
Георгій Аляксеевіч Зорын | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 2016 (69 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | правазнаўства і крыміналістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Свярдлоўскі юрыдычны інстытут (1971).
Працаваў у пракуратуре Кіраўскай вобласці (1971—1976, следчы), Усесаюзным завочным юрыдычным інстытуце (1976—1980, старшы выкладчык), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1980, кафедра крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі, прафесар, у 1987—2016 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя праблемы крыміналістыкі; крыміналістычная тактыка і методыка; асновы пенітэнцыярнай крыміналістыкі; метадалогія пераадолення крыміналістычных памылак; стратэгія і тактыка абвінавачвання і абароны па крымінальных справах; метады барацьбы з міжнароднай злачыннасцю і раскрыцця інсцэніровак.
Бібліяграфія
правіць- Проблемы применения специальных логико-психологических методов при подготовке и проведении следственных действий : автореферат диссертации … доктора юридических наук : 12.00.09 / Зорин Георгий Алексеевич. — Москва, 1991.
- Криминалистический анализ основных элементов дорожно-транспортного происшествия : автореферат диссертации … кандидата юридических наук : 12.00.09 / Зорин Георгий Алексеевич. — Москва, 1979.
Зноскі
Літаратура
правіць- Зорин Георгий Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 683—684.
- Зорын Георгій Аляксеевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 176—177.
- Зорын Георгій Аляксеевіч // Юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: імёны : біяграфічны даведнік / М. У. Сільчанка. — Гродна, 2011. — С. 37—38.